Сігб’ёрн Обстфэлер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сі́гб’ёрн О́бстфэлер (Обстфэльдэр; нарв. Sigbjørn Obstfelder; 21 лістапада 1866, Ставангер — 29 ліпеня 1900, Капэнгаген) — нарвэскі пісьменьнік.
Обстфэлер больш вядомы як паэт-мадэрніст. Яго першы зборнік «Вершы» (Digte, 1893) зьяўляецца адным з раньніх узораў нарвэскай літаратуры мадэрнізму. Ён спрабаваў сябе і ў жанры апавяданьня, а таксама пісаў п’есы. У яго працах прыкметна моцны ўплыў францускага рэаліста Шарля Бадлера. Творы Обстфэлера часта называюць літаратурным аналягам карцін Эдварда Мунка, які быў яго блізкім сябрам. Усё жыцьцё Обстфэлер шмат зьмяніў прафэсій, ніколі падоўгу не затрымліваючыся на адным месцы. Памёр ад сухотаў у Капэнгагене ў 1900 годзе і быў пахаваны ў дзень, калі нарадзілася яго дачка — адзінае дзіця Обстфэлера.
Remove ads
Беларускія пераклады
- Выбраная паэзія / Сігб’ёрн Обстфэльдэр. — Мінск : Зміцер Колас, 2018. — 93, [1] с. — («Паэты планеты»). Пераклад Л. Баршчэўскага.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads