Тавор

Ізраільская аўтаматычная вінтоўка калібру 5,56 мм, распрацаваная ў 2001 годзе. From Wikipedia, the free encyclopedia

Тавор
Remove ads

«Таво́р» (іўр. תבור) — ізраільская аўтаматычная вінтоўка калібру 5,56 мм, распрацаваная ў 2001 годзе. Назва паходзіць ад гары ў Паўночнай акрузе Ізраілю, што згадваецца ў Бібліі (Перамяненьне Панскае).

Хуткія факты «Тавор», Тып ...

У аўтамата «Тавор» магазін месьціцца ззаду курка. Над рукаяткай знаходзіцца пераводнік агню, што дазваляе весьці адзіночную і безупынную стральбу.

Remove ads

Віды

  • Кароткі (Ктар). Ствол даўжынёй 38 см. Для дэсантных і спэцыяльных войскаў.
  • X95 (Малы; Мтар). Ствол даўжынёй 33 см. Для пяхоты.
  • Аўтамат-гранатамёт (Гтар). З падзтвольным гранатамётам М203 (калібр 40 мм).
  • Снайпэрскі (Стар). З падсошнікам, аптычным прыцэлам і 4-грамовым патронам М855.
  • Карабін. Ствол даўжынёй 47 см. Для цывільных.

Выкарыстаньне

На 2018 год аўтамат «Тавор» выкарыстоўвалі войскі 31-й дзяржавы:

  • Азія (12) — Азэрбайджан, Віетнам, Грузія, Ізраіль, Індыя, Кіпр, Манголія, Нэпал, Руанда, Тайлянд, Турэччына і Філіпіны;
  • Афрыка (7) — Ангола, Камэрун, Кот д’Івуар, Нігерыя, Сэнэгал, Чад і Этыёпія;
  • Паўднёвая Амэрыка (4) — Бразылія, Калюмбія, Пэру і Чылі;
  • Паўночная Амэрыка (5) — Гандурас, Гватэмала, ЗША, Мэксыка і Сальвадор;
  • Эўропа (3) — Македонія, Партугалія і Ўкраіна.
Remove ads

Мінуўшчына

У 1995 г. дзяржаўны канцэрн «Ізраільская вайсковая прамысловасьць» пачаў распрацоўку аўтамата «Тавор» пад кіраўніцтвам Залмэна Шэбса. Войска абароны Ізраілю запатрабавала зрабіць аўтамат кароткім для патрэбаў мэханізаванай пяхоты і вулічнага бою ў горадзе. Тады распрацоўнікі разьмясьцілі магазін ззаду курка для захаваньня ствала доўгім, каб дасягнуць вышэйшай хуткасьці кулі. Надзейнасьць аўтамата вырашылі павысіць выбарам доўгага поршню для адводу парахавых газаў. У 2001—2002 гадах выпрабаваньне аўтамата прайшло ў 84-й горнай брыгадзе (Паўднёвае камандаваньне). У 2009 г. Войска абароны Ізраілю пачало пераўзбраеньне пяхоты малым відам аўтамата «Тавор» (Мтар), якое скончыла ў 2018 годзе.

З 2009 г. вытворчасьць аўтамата «Тавор» пачалася ва Ўкраіне на заводзе навукова-вытворчага аб’яднаньня «Форт» у Віньніцы. Ва Ўкраіне аўтамат сталі зараджаць патронам 5,45×39 мм і выпускаць у кароткім і снайпэрскім відах пад найменьнямі «Форт-221» і «Форт-222». Таксама аўтамат пачалі выпускаць у Бразыліі на заводзе «Таўрус» у Сан-Леапольду (штат Рыў-Грандэ-ду-Сул).

На 2012 г. аўтамат «Тавор» стаяў на ўзбраеньні войскаў 15 краінаў, сярод якіх былі: Азэрбайджан, Бразылія, Гватэмала, Грузія, Індыя, Калюмбія, Партугалія, Тайлянд і Філіпіны[1].

З 2016 г. малы від аўтамата «Тавор» сталі вырабляць у Індыі на сумесным прадпрыемстве.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads