Віньніца

From Wikipedia, the free encyclopedia

Віньніца
Remove ads

Віньніца (па-ўкраінску: Вінниця) — места на захадзе цэнтральнай часткі Ўкраіны, на рацэ Паўднёвым Бугу. Адміністрацыйны цэнтар Віньніцкай вобласьці і Віньніцкага раёну. Плошча 79,94 км². Насельніцтва на 2017 год — 372 672 чал. Знаходзіцца за 199 км на паўднёвы захад ад Кіева. Чыгуначны вузел.

Хуткія факты
Remove ads

Віньніца — гістарычны цэнтар усходняга Падольля.

Remove ads

Этымалёгія назвы

Назва места паходзіць ад стараславянскага слова «вѣно» — дарунак. Існуюць яшчэ некалькі вэрсіяў, якія тлумачаць тапонім: «віньніца» або вінакурня — прадпрыемства, на якім выраблялася віно, і Віньнічка — рэчка.

Гісторыя

  • 1363: першыя згадкі ў гістарычных дакумэнтах, фартэцыя Вялікага Княства Літоўскага.
  • 14001569: адбылося 30 вялікіх нападаў на Віньніцу з боку татараў і туркаў.[2]
  • 1553: у Віньніцы было 429 дамоў, працавалі 42 карчмы і 2 млыны; празь места праходзіў гандлёвы шлях на Чарнаморскае ўзьбярэжжа.
  • 1558: на высьпе «на павароце Паўднёвага Буга» ўзьвялі новы замак.
  • 1559: места перанесьлі бліжэй да замка.
  • 1665/66: цэнтар павету Брацлаўскага ваяводзтва.
  • 1569: згодна з умовамі Люблінскай уніі перайшла да Каралеўства Польскага; у Віньніцы заснавалі брацтва Кузьмы і Дзям’яна, пры якім дзейнічала школа.
  • кан. XVI ст.: буйны гандлёвы і рамесны цэнтар Брацлаўшчыны.
  • 1598: у Віньніцу перанесьлі сталіцу Брацлаўскага ваяводзтва.
  • пач. XVII ст.: у месьце было каля 4 тыс. жыхароў (у 1604 року 702 будынкі, у 1629 — 787).[2]
  • 16101617: у Віньніцы збудавалі езуіцкі кляштар (у 1642 року пачаў працаваць калегіюм).
  • 1624: у месьце пачаў дзейнічаць дамініканскі кляштар.
  • 30 траўня 1640: атрымала Магдэбурскае права і герб «2 шаблі і 2 вудачкі».
  • 1651: казацкія загоны разьбілі каля Віньніцы войска Рэчы Паспалітай.
  • 16721699: знаходзілася пад турэцкай акупацыяй.
  • 2-я пал. XVIII ст.: у Віньніцы працавала мануфактура.
  • 1793: у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, цэнтар намесьніцтва.
  • 1798: цэнтар павету Падольскай губэрні.
  • 1871: каля места прайшла чыгунка Кіеў — Балта — Адэса.
  • 1913: адкрыты рух электрычнага трамвая
  • 1914: цэнтар Падольскай губэрні.
  • 1918: тройчы была месцам разьмяшчэньня ўрадавых структураў УНР.
  • 1920: у складзе ЎССР.
  • 1932: цэнтар вобласьці.
  • 19371941: у Віньніцы НКУС праводзіў масавыя расстрэлы насельніцтва; агульная колькасьць рэпрэсаваных склала каля 20 тыс. чалавек.
  • 19 ліпеня 1941 — 20 сакавіка 1944: знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
Remove ads

Насельніцтва

Колькасьць

  • XIX стагодзьдзе: 1887 год — 23 591 чал., зь іх 32% праваслаўных, 7—8% каталікоў, 1—5% старавераў, 0—2% эвангелістаў, 58,5% юдаістаў.[3]; 1897 год — 28,9 тыс. чал.
  • XX стагодзьдзе: 1913 год — 45 тыс. чал.; 1939 год — 92,9 тыс. чал.; 1959 год — 122 тыс. чал.[4]; 1970 год — 212 тыс. чал.[5]; 1991 год — 380,9 тыс. чал.[6]
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 356,7 тыс. чал.[7]; 2015 год — 372,5 тыс. чал.

Мова

Больш інфармацыі украінская мова, расейская ...

Эканоміка

Thumb
Кандытарская фабрыка «Roshen»

Харчовая, хімічная, лёгкая, дрэваапрацоўчая прамысловасьць; машынабудаваньне (у тым ліку заводы трактарных агрэгатаў, інструмэнтальны, электратэхнічны, радыётэхнічнай апаратуры, падшыпнікаў).

Славутасьці

  • Былы касьцёл і кляштар дамініканаў (1760), цяпер праваслаўная царква Праабражэньня Гасподняга
  • Гістарычная забудова места: гатэль «Савой», дом капітана Чаткова, жаночая гімназія, рэальная вучэльня і інш.
  • Дом А. Брусілава
  • Дом-музэй М Кацюбінскага
  • Касьцёл і кляштар езуітаў (1610—1617, цяпер краязнаўчы музэй і абласны архіў)
  • Касьцёл Найсьв. Панны Марыі Анёльскай (1760)
  • Музэй-сядзіба М. Пірагова
  • Пажарная вежа — візытоўка места
  • Царква Сьв. Мікалая (1746)
Remove ads

Галерэя

Месты-сябры

Асобы

  • Натан Альтман (1889—1970) — расейскі мастак-кубіст
  • Мікола Білынскі (1852—1930-я) — украінскі гісторык, этнограф, мовазнавец
  • Міхайла Кацюбінскі (1864—1913) — украінскі пісьменьнік і грамадзкі дзяяч
  • Робэрт Тхаржэўскі (1929—2001) — украінскі гісторык

Крыніцы

Літаратура

Loading content...

Вонкавыя спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads