Тадэвуш Іваноўскі

летувіскі арнітоляг From Wikipedia, the free encyclopedia

Тадэвуш Іваноўскі
Remove ads

Тадэ́вуш Івано́ўскі (Тадас Іванаўскас, па-летувіску: Tadas Ivanauskas; 16 сьнежня 1882, фальв. Лябёдка Лідзкага павету, цяпер у межах в. Галавічполе, Шчучынскі раён — 1 красавіка 1970, Коўна, Летува) — летувіскі навуковец-біёляг.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

Сын Леанарда Іваноўскага, брат Вацлава Іваноўскага, Ежы Іваноўскага і Алены Іваноўскай.

Remove ads

Жыцьцяпіс

Скончыў гімназію ў Санкт-Пецярбургу (1903), вывучаў прыродазнаўства ў Пецярбурскім унівэрсытэце (1903—1905) і парыскай Сарбоне (1905—1909).

У 1910—1918 гадах жыў у Пецярбургу, займаўся навукай, працаваў у Міністэрстве земляробства. У 1919 годзе пераехаў у Коўна, працаваў у дэпартамэнце земляробства, быў адным з арганізатараў Ковенскага ўнівэрсытэту і прафэсарам аддзяленьня матэматычна-прыродазнаўчых навук. Апрацаваў разам з В. Ластоўскім, К. Дуж-Душэўскім лацінска-расейска-беларускі слоўнік па арніталёгіі. У 1940—1941 — кіраўнік катэдры заалёгіі Віленскага ўнівэрсытэту, член АН Летувіскай ССР. Пасьля вайны — прафэсар Ковенскага і Віленскага ўнівэрсытэтаў, арганізатар і дырэктар Інстытуту біялёгіі Акадэміі навук.

Займаўся арніталёгіяй, аўтар шматлікіх навуковых працаў. Заснаваў Летувіскі заапарк.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads