Тамара Раеўская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тама́ра Рыго́раўна Рае́ўская (нар. 27 траўня 1940, г. Асіпавічы, Магілёўская вобласьць) — беларуская эстрадная сьпявачка. Заслужаная артыстка Беларусі (1974). Скончыла Менскую мастацкую вучэльню (1971). Ад 1963 году салістка Дзяржтэлерадыё Беларусі. Аснову рэпэртуару складаюць творы беларускіх кампазытараў[1]. Рэпэртуар складаецца з больш за 200 песень. Першая выканаўца шматлікіх песень Льва Абеліёвіча, Уладзімера Будніка, Генрыха Вагнера, Віктара Войціка, Яўгена Глебава, Уладзімера Дарохіна, Эдуарда Зарыцкага, Леаніда Захлеўнага, Ігара Лучанка, Уладзімера Прохарава, Юрыя Семянякі, Эдуарда Ханка. Выконвала песьні Уладзімера Алоўнікава ды Яўгена Грышмана[2]. Вядучая перадачы рэспубліканскага радыё «Матчына песня».
Remove ads
Літаратура
- Раеўская Тамара Рыгораўна // БЭ. — Мн.: 2001 Т. 13. — С. 245.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads