Генрых Вагнер

беларускі савецкі кампазытар, музыка, пэдагог From Wikipedia, the free encyclopedia

Генрых Вагнер
Remove ads

Ге́нрых Матусавіч Ва́гнер (2 ліпеня 1922, Жырардаў, Польшча — 15 ліпеня 2000, Менск, Беларусь) — беларускі савецкі кампазытар, музыка, пэдагог. Заслужаны дзяяч мастацтваў Беларускай ССР (1963), народны артыст Беларускай ССР (1988), ляўрэат прэміі Ленінскага камсамолу Беларускай ССР(d) (1976). Прафэсар (1988).

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў заможнай сям’і музыкі. Скончыў музычную школу ў Варшаве. З 1933 року навучаўся ў Варшаўскім музычным інстытуце імя Станіслава Манюшкі(d), з 1936 року — у Варшаўскай кансэрваторыі(d) па клясе фартэпіяна. У часе нападу нацысцкай Нямеччыны на Польшчу мешкаў пад Пінскам, пры пераходзе савецкай мяжы быў затрыманы. Працаваў на тартаку пад Баранавічамі, на будаўніцтве чыгункі. Дзякуючы зьбегу абставінаў трапіў у Мазыр, адкуль трапіў у Беларускую дзяржаўную кансэрваторыю імя Луначарскага (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі).

З пачаткам нямецка-савецкай вайны зьехаў у эвакуацыю ў Саратаў. З 1943 року працаваў канцэртмайстрам у філярмоніі Сталінабаду, удзельнічаў у Першым франтавым тэатры Таджыцкай ССР пад кіраўніцтвам Георгія Менглета акампаніятарам і салістам. Па вайне вярнуўся ў Беларускую кансэрваторыю; у 1948 скончыў навучаньне па клясе фартэпіяна Рыгора Шаршэўскага, у 1954 — па клясе кампазыцыі Анатоля Багатырова.

У 1947 року ажаніўся з акторкай Беларускага драматычнага тэатру імя Янкі Купалы Тацянай Аляксеевай(d).

Працаваў канцэртмайстрам Беларускага радыё. З 1962 — выкладчык катэдры музычнага выхаваньня ў Менскім пэдагагічным інстытуце. Сябра Саюзу кампазытараў БССР з 1949 року; у 1963—1973 — адказны сакратар кіраўніцтва Саюзу кампазытараў.

Remove ads

Творчасьць

Аўтар:

  • першай беларускай тэлеопэры «Ранак» (1967);
  • опэры «Сьцежкаю жыцьця» (1977);
  • балетаў «Падстаўная нявеста» (1958), «Сьвятло і цені» (1962), «Пасьля балю» (1967);
  • вакальна-сымфанічных паэмаў «Вечна жывыя» (1959), «Героям Бярэсьця» (1975), «Чытаючы Васіля Быкава» (1989);
  • 3-х сымфоніяў (1970, 1992, 1995);
  • канцэртаў з аркестрам — для фартэпіяна (1964, 1977, 1981), для віялянчэлі (1975), для клявесыну (1982), для скрыпкі (1985), для цымбалаў з аркестрам народных інструмэнтаў (1985);
  • камэрных-інструмэнтальных ансамбляў;
  • п’есаў на беларускія тэмы (1952);
  • санатыны (1953);
  • танца-скерца (1965);
  • музычных карцінак (1966);
  • вакальнай нізкі «Настроі» (словы Барыса Дубровіна, 1968);
  • хораў, рамансаў, песьняў ды інш.

Аўтар музыкі да кінафільмаў і тэлеспэктакляў:

  1. 1966 — Чужое імя
  2. 1967 — І ніхто іншы
  3. 1967 — Ранак (тэлеопэра паводле раману «Калі зьліваюцца рэкі» Петруся Броўкі)
  4. 1969 — Мы з Вульканам
  5. 1969 — Ткачы (тэлеспэктакль)
  6. 1970 — Ненаўмыснае каханьне
  7. 1971 — Палянэз Агінскага
  8. 1973 — І сьмех, і грэх (тэлевізійны)
  9. 1978 — Тэатар купца Япішкіна (тэлеспэктакль)

А таксама да тэлевізійных і дакумэнтальных фільмаў «Генэрал Пушча» (1967) і «Лісты ў неўміручасьць» (1970).

Remove ads

Прэміі і ўзнагароды

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads