Тамаш Сямоняк
польскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тамаш Сямоняк (нарадзіўся 2 ліпеня 1967 году ў Валбжыху) — польскі палітык.
Выпускнік Вярхоўнай гандлёвай школы ў Варшаве, дзе таксама кіраваў аддзелам Незалежнай асацыяцыі студэнтаў. У 1994—1996 гадох працаваў на тэлебачаньні, у тым ліку на пасадзе дырэктара Праграмы 1. У 1998—2000 гадох быў дырэктарам прэсавага дэпартамэнту ў Міністэрстве нацыянальнай абароны, пасьля да 2002 году быў намесьнікам старшыні наглядальнай рады Польскага прэсавага агенцтва. У 2002—2006 гадох быў чальцом наглядальнай рады Польскага радыё.
У 1998—2000 гадох быў чальцом рады гміны Варшава-цэнтар, у 2000—2002 гадох быў намесьнікам прэзыдэнта Варшавы. У 2006—2007 гадох быў намесьнікам маршалка Мазавецкага ваяводзтва. 26 лістапада 2007 году прызначаны быў сакратаром стану (намесьнікам міністра) у Міністэрстве ўнутраных справаў і адміністрацыі.
2 жніўня 2011 году быў прызначаны міністрам нацыянальнай абароны. 22 верасьня 2014 году атрымаў гэтую пасаду ва урадзе Эвы Копач, стаючы дадаткова намесьнікам прэм'ер-міністра[1]. У 2015 стаў выбраны дэпутатом Сойму 8-га скліканьня. 16 лістапада 2015 разам з цалым урадам скончыў выканваць абавязкі міністра.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads