Тампэрэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Та́мпэрэ (па-фінску: Tampere, па-швэдзку: Tammerfors) — горад на поўдні Фінляндыі, знаходзіцца паміж двума азёрамі: Нясіярві (па-фінску: Näsijärvi) на поўначы і Пюхяярві (па-фінску: Pyhäjärvi) на поўдні. Розьніца між узроўнямі вады гэтых азёр — 18 мэтраў, між імі цячэ рака Тамэркоскі даўжынёй 945 мэтраў. Рака падзяляе гістарычны цэнтар гораду на дзьве часткі.
Тампэрэ, з сваімі 204 000 жыхароў і больш за 300 000, калі уключыць суседнія муніцыпалітэты, зьяўляецца другім па значнасьці гарадзкім цэнтрам Фінляндыі пасьля Хэльсынкі. Найбліжэйшыя гарады — Нокія, Піркала, Кангасала, Юлёярві, Орывэсі, Куру, Руавэсі і Лемпяля. У Тампэрэ знаходзіцца музэй творчасьці Тувэ Янсан «Музэй мумі-троляў».
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads