Айран
армянскі напой From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Айра́н (па-турэцку: ayran, па-башкірску: айран, па-баўгарску: айрян, па-казаску: айран, па-кыргыску: айран, па-татарску: әйрән, па-азэрбайджанску: ayran, па-туркмэнску: aýran, па-ўзбэцку: ayron, па-чуваску: уйран) — кваснамалочны прадукт, выраблены шляхам мяшанага (малочнакіслага і сьпіртавога) браджэньня з выкарыстаньнем заквасачных мікраарганізмаў тэрмафільных малочнакіслых стрэптакокаў, баўгарскай малочнакіслай палачкі і дрожджаў з наступным даданьнем солі, вады або бязь іх.[1] Акрамя Турэччыны, дзе айран лічыцца нацыянальным напоем, яго можна сустрэць таксама ў Аўганістане, Армэніі (пад назвай тан), Азэрбайджане, на Балканах, у Казахстане, Кыргыстане, Лібане, Сырыі і на ўсім Каўказе.

Айран п’юць астуджаным і часта са смажаным мясам ці рысам,[2] асабліва ў летнія месяцы.[3]
Remove ads
Крыніцы
Глядзіце таксама
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads