Тараклійскі раён
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тараклійскі раён (па-малдаўску: raionul Taraclia) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Рэспублікі Малдова. Адміністрацыйны цэнтар — горад Тараклія.
Гэта адзін з самых маленькіх па плошчы і насельніцтву раёнаў рэспублікі. Мяжуе з Гагавузіяй, Кагульскім раёнам і Адэскай вобласьцю Украіны.
Тараклійскі раён — адзіны з раёнаў сучаснай Малдовы, дзе абсалютна пераважае немалдаўскае насельніцтва. У якасьці асноўных моваў у раёне выкарыстоўваюцца баўгарская, расейская і малдаўская.
У канцы 1980-х гадоў неаднаразова вылучаліся прапановы аб стварэньні сумеснай гагавуска-баўгарскай аўтаноміі, аднак ва ўмовах ціску з боку Кішынёва нерашучасьць тараклійскай адміністрацыі прывяла да абвяшчэньня толькі гагавускай аўтаноміі.
12 красавіка 2013 году Тараклійскі раённы савет адзінагалосна зьвярнуўся да ўладаў Малдовы з заклікам надзяліць яго нацыянальна-культурнай аўтаноміяй, якая закліканая абараніць раён ад анэксіі і асыміляцыі.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads