Равэнна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Равэнна
Remove ads

Равэ́нна (па-італьянску: Ravenna) — горад у цэнтральнай Італіі, адміністрацыйны цэнтар рэгіёну Эмілія-Раманьня і правінцыі Равэнна. Турыстычны цэнтар міжнароднага значэньня. Места разьмешчана на адлегласьці 10 км ад Адрыятычнага мора, зь якім яго злучае канал. Равэнна знаходзіцца ў нізіннай мясцовасьці, якая ўтварылася пры заглейваньні Адрыятыкі. Заступнікам гораду лічыцца сьвяты Апалінарыюс. Дзень гораду — 23 ліпеня.

Хуткія факты

Восем равэннскіх помнікаў эпохі позьняй антычнасьці занесены ЮНЭСКО ў сьпіс Сусьветнай спадчыны.

Remove ads

Гісторыя

Заснавана, верагодна, племянем умбраў. 3 II стагодзьдзя да н. э. места знаходзілася пад уладай Рыму, зьяўляючыся важным портам. 3 402 году ў горадзе знаходзілася рэзыдэнцыя імпэратараў Заходняй Рымскай імпэрыі, а затым сталіца дзяржавы остготаў. 3 540 году Равэнна ўваходзіла ў склад Бізантйскай імпэрыі, ў 565—751 гады была сталіцай Равэнскага экзархату. У 751 годзе горад быў заваяваны лянгабардамі, якія зрабілі Равэнну сталіцай Лянгабардзкага каралеўства. У XII стагодзьдзі ў горадзе быў заснаваны ўнівэрсытэт. Міжусобная вайна арыстакратычных родаў скончылася ўсталяваньнем у Равэньне сыньёрыі роду Палентаў, якія кіравалі горадам да 1441 году. Абмяленьне каналу выклікала закрыцьцё порту і эканамічны заняпад гораду. У 1449—1509 гады горад быў падпарадкаваны Вэнэцыяй, а ў 1512 годзе зруйнаваны французамі. Пасьля іхнага выгнаньня Сьвятой лігай, Равэнна ўваходзіла ў Папскую дзяржаву за выключэньнем 1797—1814 гады. 3 1860 году знаходзіцца ў складзе аб’яднанай Італіі.

Remove ads

Помнікі

Thumb
Маўзалей Тэадорыха

Равэнна багатая на помнікі раньнехрысьціянскай і бізантыйскай архітэктуры і перш за ўсё манумэнтальна-дэкаратыўны жывапіс. У 1996 годзе ў склад Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО былі ўключаны наступныя аб’екты:

  • маўзалей Гальлі Пляцыдыі (каля 440 году);
  • баптыстэрый праваслаўных (сярэдзіна V стагодзьдзя);
  • баптыстэрый арыянаў;
  • базыліка Сант-Апалінарэ Нуова (пачатак VI стагодзьдзя);
  • базыліка Сан-Вітале (526—547 гады);
  • архіэпіскапская капэла (канец V — пачатак VI стагодзьдзяў);
  • маўзалей Тэадорыха (каля 520 году, па-за гарадзкой сьцяной);
  • базыліка Сант-Апалінарэ-ін-Клясэ (549 год, па-за гарадзкой сьцяной).

Інтэр’еры большасьці з азначаных будынкаў упрыгожваюць мазаікі ў бізантыйскім стыле. Захаваліся руіны гэтак званага палаца Тэадорыха пачатаку VI або VIII стагодзьдзяў).

З больш позьніх помнікаў найбольшую гісторыка-культурную вагу маюць:

  • Катэдральны сабор Сьвятога Духу, пабудаваны ў XVIII стагодзьдзі на месцы Ўрсіянавай базылікі пачатку V стагодзьдзя.
  • вэнэцыянская крэпасьць Бранкалеонэ (XVI стагодзьдзе);
  • францысканская царква Сан-Франчэска, дзе адпявалі паэта Дантэ, які памёр у Равэньне; яго прах быў пахаваны каля базылікі ў маўзалеі эпохі клясыцызму.
Remove ads

Прамысловасьць

У горадзе разьвітыя нафтаперапрацоўка, хімічная прамысловасьць, машынабудаваньне, харчовая, абутковая, цэмэнтная, керамічная прамысловасьць. Вытворчасьць музычных інструмэнтаў.

Транспарт

Равэнна зьяўляецца чыгункавым вузлом, а таксама месца перакрыжаваньня аўтадарог. У горадзе маецца порт і зьвязаны зь ім суднаходны канал.

Гарады-сябры

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads