Таісія Доўнар

беларуская юрыстка From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Таісія Іванаўна Доўнар (нар. 15 кастрычніка 1944, вёска Шацак Пухавіцкага раёну) — беларуская праўніца. Доктарка юрыдычных навук (1997 год), прафэсарка (1998 год).

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

У 1964 годзе скончыла Менскую мэдычную вучэльню, у 1973 годзе — юрыдычны факультэт БДУ. З 1977 году выкладае ў БДУ. У 1997 годзе абараніла доктарскую дысэртацыю на тэму «Разьвіцьцё агульназемскага права Беларусі ў XV—XVI стагодзьдзях». З 1998 году прафэ­сарка катэдры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэту БДУ.

Навуковая дзейнасьць

Дасьледуе характэрныя рысы і асаблівасьці разьвіцьця дзяржаўнасьці Беларусі і нацыянальнага права на найважнейшых гістарычных этапах; гісторыю канстытуцыйнага, крымінальнага і грамадзянскага права; гісторыю палітычна-праўнай думкі Беларусі[1].

Зьвяртае ўвагу на тое, што «менавіта ў зьвязку з гістарычнымі зьменамі назвы беларускага народа і цяпер часам узьнікае блытаніна датычна айчыннай гісторыі… магчыма, мелі рацыю навукоўцы, якія ў пачатку 90-х гадоў прапаноўвалі назваць нашу дзяржаву Вяліка-Літоўская Беларусь»[2].

Remove ads

Асноўныя працы

Брала ўдзел у падрыхтоўцы энцыкляпэдычных выданьняў: «Юрыдычны энцыклапедычны слоўнік» (Менск, 1992), «Мысліцелі і асветнікі Беларусі» (Менск, 1995), «Статут Вялікага княства Літоўскага 1588» (Менск, 1989), «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі». Т. 1—6 (Менск, 1993—2003)[3].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads