Тодар Куніцкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тодар Куніцкі (14 траўня 1899, Повязынь каля Маладэчна, зараз Радашкавіцкі сельсавет Маладэчанскага раёну — 5 сакавіка 1985, Гданьск) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч.
Адзін з заснавальнікаў Беларускага Студэнцкага Саюзу ва Ўнівэрсытэце імя Стэфана Баторага ў Вільні і Беларускага Сялянскага Саюзу.
У траўні 1931 прыняты ў БІГіК разам з Браніславам Туронкам[1].
У 1933 скончыў мэдычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту, працаваў лекарам на Беласточчыне — у Гайнаўцы і Ясяноўцы. 3 чэрвеня 1937 году Галоўная ўправа ў справах літаратуры і выдавецтваў Беларускай ССР (Галоўліт БССР) выдала Загад № 33 «Сьпіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі зь бібліятэк грамадзкага карыстаньня, навучальных установаў і кнігагандлю». Паводле Загаду, «усе кнігі» Радаслава Астроўскага прадугледжвалася «спальваць»[2].
У час Другой сусьветнай вайны — у Вільні. Пасьля вайны пераехаў зь сям’ёю ў Польшчу, працаваў лекарам у Гданьску, дзе і памёр.
Беларускі дасьледнік гісторыі Міхась Казлоўскі здолеў, аднак, знайсьці старую (яшчэ 19 стагодзьдзя) хату ў вёсцы Повязынь на Маладэчаншчыне, дзе нарадзіўся Куніцкі, а ў той хаце (дакладней, у паветцы пры ёй) — тое-сёе з фатакартак і партрэт Куніцкага, выкананы самадзейным мастаком[3].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads