Томас Кранмэр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Томас Кранмэр
Remove ads

Томас Кранмэр (па-ангельску: Thomas Cranmer; 2 ліпеня 1489, Эслактан, Ангельшчына21 сакавіка, 1556, Оксфард, Ангельшчына) — лідэр ангельскай Рэфармацыі й арцыбіскуп Кэнтэрбэрыйскі падчас панаваньня Генрыха VIII, Эдўарда VI, і на працягу кароткага часу, Марыі I. Ён дапамог зьдзейсьніць роспуст Генрыха й Кацярыны Арагонскай, у выніку чаго адбылося аддзяленьне ангельскай царквы ад Сьвятога Стальцу. Разам з Томасам Кромўэлам ён падтрымаў прынцып Акту аб супрэматыі, у якой кароль лічыўся сувэрэнам над царквой у ягоным каралеўстве.

Хуткія факты Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...
Remove ads

У час знаходжаньня Кранмэра на пасадзе арцыбіскупа Кэнтэрбэрыйскага ён быў адказным за стварэньне першых дактрынальных і літургічных структураў рэфармаванай англіканскай царквы. У адпаведнасьці з правіламі Генрыха Кранмэр ня вырабіў шмат радыкальных пераменаў у царкве ў сувязі з барацьбой за ўладу паміж рэлігійнымі кансэрватарамі й рэфарматарамі. Тым ня менш, ён пасьпеў выдаць зборнік службаў «Exhortation and Litany».

Калі Эдўард уступіў на пасад, Кранмэр быў у стане садзейнічаць буйным рэформам. Ён напісаў і склаў першыя два выданьні «Кнігі агульных малітваў», поўнай літургіі для ангельскай царквы. З дапамогай некалькіх кантынэнтальных рэфарматараў, якім Томас даў прытулак, ён распрацаваў новыя дактрынальныя стандарты ў такіх галінах, як эўхарыстыя, сьвятарскі цэлібат, роля выяваў у месцах пакланеньня й шанаваньня сьвятых. Кранмэр апублікаваў новыя дактрыны праз «Малітоўнік», «Пропаведзі» й іншыя публікацыі.

Пасьля ўступленьня на сталец каталіцкай каралевы Марыі I Кранмэр быў арыштаваны па абвінавачваньні ў здрадзе й герэзіі. Зьяўляючыся зьняволеным на працягу двух гадоў і пад ціскам царкоўных уладаў, ён зрабіў некалькі пакаяньняў, аднак у дзень свайго пакараньня сьмерцю ён зьняў свае пакаяньні, не адвярнуўшыся ад прынцыпаў ангельскай Рэфармацыі.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads