Томская вобласьць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
То́мская во́бласьць (па-расейску: Томская область) — вобласьць у цэнтральнай частцы Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Томск. Вобласьць уваходзіць у Сыбірскую фэдэральную акругу, мяжуе зь Цюменскай, Кемераўскай, Новасыбірскай, Омскай абласьцямі й з Краснаярскім краем. Вобласьць утворана 13 жніўня 1944 году.
Remove ads
Геаграфія
Працягласьць вобласьці з поўначы на поўдзень складае каля 600 км, з захаду на ўсход — 780 км. Па плошчы Томская вобласьць прыкладна на 1,5 % больш тэрыторыі Польшчы, але амаль у 40 разоў менш за Польшчу паводле насельніцтва. Большая частка тэрыторыі вобласьці цяжкадаступная, бо ўяўляе сабой тайгу й балоты.
Карысныя выкапні
Томская вобласьць багатая на прыродныя рэсурсы, як то нафта, прыродны газ, чорныя й каляровыя мэталы, буры вугаль, торф і падземныя воды. У вобласьці знаходзіцца Бакчарскае жалезаруднае радовішча, якое зьяўляецца адным з найбуйнейшых у сьвеце, агульны аб’ём запасаў якой складае 9 млрд тон. На тэрыторыі Томскай вобласьці разьмешчана мноства радовішчаў сыравіны для будаўнічых матэрыялаў: гліны, пяску, вапнякоў, гліністых сланцаў і жвіру.
Гідраграфія
Галоўнай воднай артэрыяй вобласьці зьяўляецца рака Об, працягласьць якой у межах вобласьці складае 1065 км.
Remove ads
Гісторыя
Задоўга да зьяўленьня ў Сыбіры славянаў, тэрыторыю сучаснай Томскай вобласьці засялялі людзі, якія адносяцца да Кулайскай тайговай цывілізацыі, вядомай сваімі бронзавымі артэфактамі. Разьвіцьцё тэрыторыі вобласьці пачалося ў канцы XVI — пачатку XVII стагодзьдзяў. Найстарэйшым населеным пунктам вобласьці зьяўляецца сяло (раней горад) Нарым, заснаванае ў 1596 годзе. Адміністрацыйны цэнтар вобласьці Томск быў заснаваны ў 1604 годзе.
Remove ads
Насельніцтва
Паводле зьвестак перапісу насельніцтва 2010 году колькасьць насельніцтва складае 1 045 500 чалавек. Найбуйнейшую нацыянальную групу складаюць расейцы (90,8%), потым татары (1,9%), украінцы (1,6%), немцы (1,3%).
Эканоміка
Паводле ацэнкі Мінэканамразьвіцьця Расеі Томская вобласьць у 2004 годзе належала да рэгіёнаў з узроўнем разьвіцьця вышэй за сярэдні паказчык — 18-е месца па краіне. Пры гэтым вобласьць займала 14-е месца паводле памеру сярэднямесячнай заработнай платы (9640 расейскіх руб.). Асноўныя прыярытэты эканамічнага разьвіцьця — паліўна-энэргетычны, навукова-адукацыйны комплексы й малы бізнэс[2].
Прамысловасьць
З галінаў прамысловасьці найбольш разьвітыя ў рэгіёне паліўная (52,8%), у тым ліку нафтаздабыча (48,5%) і машынабудаваньне (12,6%), хімічная й нафтахімічная прамысловасьці.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads