Кемераўская вобласьць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ке́мераўская во́бласьць (па-расейску: Кемеровская область) — вобласьць у паўднёвай частцы Заходней Сыбіры ў Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Кемерава. Вобласьць уваходзіць у Сыбірскую фэдэральную акругу, мяжуе з Новасыбірскай і Томскай абласьцямі, Алтайскім і Краснаярскім краямі й рэспублікамі Алтай і Хакасія. Большасьць насельніцтва пражывае ў гарадох, маюцца значныя тэрыторыі зь нізкай шчыльнасьцю засяленьня.
Remove ads
Remove ads
Геаграфія
Большую частку вобласьці займае Кузьнецкая катлавіна, на захадзе — Салаірскі камлюк, на ўсходзе — Кузьнецкі Алатаў, на поўдні — Горная Шорыя. Рэкі — Кандома, Мрасу, Том, Іня, Кія, Чумыш, Сары-Чумыш.
Кемераўская вобласьць разьмешчана на паўднёвым усходзе Заходняй Сыбіры, займаючы адгор’і Алтаю. Працягласьць вобласьці з поўначы на поўдзень амаль 500 км, з захаду на ўсход — 300 км. Вялікая рознасьць вышынь паверхні вызначае разнастайнасьць прыродных умоваў. Найвышэйшы пункт — голец Верхні Зуб на мяжы з Рэспублікай Хакасія падымаецца на 2178 м, найменшая — 78 мэтраў над узроўнем мора ляжыць у даліне ракі Том на мяжы з Томскай вобласьцю. Па рэльефе тэрыторыя вобласьці дзеліцца на раўнінную (паўночная частка), прадгорныя й горныя раёны.
У нетрах вобласьці выяўлены разнастайныя карысныя выкапні, як то каменныя й бурыя вуглі, жалезныя й полімэталічныя руды, золата, фасфарыты, будаўнічы камень й іншыя мінэральныя рэсурсы. Паводле спалучэньня й наяўнасьці прыродных багацьцяў вобласьць можна называць унікальнай.
Remove ads
Гісторыя
Карэннае насельніцтва вобласьці ёсьць томскія татары, шорцы й тэлеуты. У 1618 годзе пачалося засяленьне тэрыторыі цяперашняй Кемераўскай вобласьці народамі комі й расейцамі, зьявіўся Кузьнецкі астрог. У 1721 годзе рудазнаўца Міхайла Волкаў адкрыў у раёне сучаснага гораду Кемерава першыя радовішчы вугалю. У пачатку XX стагодзьдзя пачыналіся працы па стварэньні вугальных і мэталюргічных прадпрыемстваў.
Remove ads
Насельніцтва
Паводле зьвестак на 2010 год у вобласьці пражывала 2 763 481 чалавек. Нацыянальную большасьць у вобласьці складаюць расейцы, акрамя таго, у вобласьці пражываюць татары, украінцы, немцы, чувашы, шорцы, беларусы (10 715 чалавек на 2002 год), армяне й іншыя.
Эканоміка
На тэрыторыі вобласьці разьвіта вугальная прамысловасьць. Шахты й разрэзы разьмешчаны ў асноўным у цэнтральнай частцы вобласьці. На поўдні рэгіёну разьвіты таксама мэталюргія й горна здабываючая прамысловасьць. Таксама ў вобласьці наладжана машынабудаваньне й хімічная прамысловасьць. Добра разьвіты чыгуначны транспарт і цеплавая энэргетыка.
Вядомыя асобы
- Валеры Панамароў (1943, Юрга — 2017) — беларускі рэжысэр, сцэнарыст і прадусар тэатру і кіно.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads