Тральгэтан

From Wikipedia, the free encyclopedia

Тральгэтан
Remove ads

Тральгэ́тан (па-швэдзку: Trollhättan) — горад на захадзе Швэцыі, у ляндскапе Вэстэр’ётлянд, у лэне Вэстра Ёталянд, за 75 км на поўнач ад Гётэборгу. Цэнтар аднайменнай камуны. Невялічкая частка гораду (4 га) належыць да суседняй камуны Вэнэрсборг. Насельніцтва на 31 сьнежня 2015 году — 48 573 чалавекі.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Першапачаткова назва Тральгэтан ужывалася толькі ў дачыненьні да вадаспаду на рацэ Ёта Эльв. У сярэднявеччы (прыкладна з пачатку XIV і да XVI стагодзьдзя) на высьпе Сьлётсэн на Ёта Эльве існавала фартэцыя, якая ў розных крыніцах завецца па-рознаму: Эдсборг, Экгольмскі замак, або Экэгольмскі замак[1]. У 1413 у падаткавай кнізе Эрыка Памяранскага згадваецца Тральгэтанскі млын (па-швэдзку: Trollhetta qvarn). Тая частка Тральгэтану, дзе цяпер знаходзіцца цэнтар гораду, называлася Стра́нна (па-швэдзку: Stranna). У пачатку XVII стагодзьдзя пачалася праца па будаўніцтве шлюзаў, але беспасьпяхова. У 1718 швэдзкі вынаходнік Крыстафэр Польгэм аднавіў працу і ў 1753—1755 гг. польгэмаўскія шлюзы былі пабудаваныя. Але выявілася, што яны маюць тэхнічныя праблемы, таму іх ніколі не выкарыстоўвалі. З 1794 да 1800 адмірал Бальтзар фон Плятэн выправіў хібы, а з будаўніцтвам Ёта-каналу зьявілася неабходнасьць пабудаваць яшчэ адны шлюзы, шырэйшыя за плятэнаўскія. Гэта адбылося ў 1844 г., а ў 1916 іх усіх зьмянілі новыя, больш сучасныя шлюзы. У 1857 за Страннай замацавалася назва Тральгэтан, і горад становіцца важным прамысловым цэнтрам.

Remove ads

Эканоміка

У Тральгэтане знаходзіцца шэраг буйных прамысловых прадпрыемстваў: GKN Aerospace Sweden, Saab Automobile (аўтамабілебудаўніцтва), Saab (машынабудаўніцтва), NEVS і інш. Да 1979 г. фірма NOHAB займалася вытворчасьцю лякаматываў.

У 1996 кінакампанія Film i Väst пераносіць свой галоўны офіс у Тральгэтан, і горад становіцца найважнейшым цэнтрам вытворчасьці фільмаў у Швэцыі (цяпер гэта палова ўсіх паўнамэтражных фільмаў), за што й атрымаў мянушку Тралівуд (па аналёгіі з Галівудам).

Remove ads

Славутасьці

  • Тральгэтанскі вадаспад
  • Тральгэтанскі канал
  • Нэагатычная царква (1862)
  • Innovatum (цэнтар прыродазнаўства й тэхнікі)
  • Музэй каналу
  • Музэй аўтамабіляў Saab
  • Пляц Карла Ю́гана

Галерэя

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads