Трасьцянец
нацысцкі лягер сьмерці From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Трасьцяне́ц (Малы́ Трасьцяне́ц) — найбуйнейшы нацысцкі лягер сьмерці на тэрыторыі Беларусі і акупаваных раёнаў СССР, створаны ў лістападзе 1941 г. ля вёскі Малы Трасьцянец Менскага раёну. Агульнай плошчай 120 гектараў, займае чацьвертае месца сярод усіх лягероў Трэцяга райху паводле колькасьці зьнішчаных людзей пасьля Асьвенцыму, Майданэку і Трэблінкі. У Трасьцянцы зьнішчалі мірных жыхароў, ваеннапалонных з СССР, а таксама грамадзянаў Польшчы, Аўстрыі, Нямеччыны, Чэхаславаччыны.
Канцэнтрацыйны лягер | |
Трасьцянец | |
![]() Мэмарыял | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжаньне | Менская вобласьць |
Каардынаты | 53°51′4″ пн. ш. 27°42′17″ у. д. |
Дата заснаваньня | Лістапад 1941 |
Дата скасаваньня | 28 чэрвеня 1944 (80 гадоў таму) |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасьць Рэспублікі Беларусь |
Трасьцянец на мапе Беларусі ![]() ![]() Трасьцянец | |
![]() |




Remove ads
Гісторыя
Створаны СД увосені 1941 року на тэрыторыі калгасу імя Карла Маркса пад Менскам, на месцы сталінскіх расстрэлаў. Спачатку прызначаўся для ўтрымліваньня савецкіх вайскоўцаў. Палонныя працавалі на прымусовых працаў дзеля забесьпячэньня нямецкіх вайскоўцаў прадуктамі: вырошчвалі бульбу, гародніну, нарыхтоўвалі мяса[1].
Зь лістапада 1941 року ў лягер сталі звозіць жыдоў з Эўропы. У сакавіку 1942 ягоная тэрыторыя была абгароджаная калючым дротам і пастаўленая ахова. Расстрэлы пачаліся з траўня 1942 року, калі прыбыла чарговая партыя жыдоў з Аўстрыі, Нямеччыны ды Чэхаславаччыны[1]. Аднак галоўнай задачай лягеру сьмерці стала зьнішчэньне значнай жыдоўскай грамады Менску і ваколіцаў.
Агульны кантроль над функцыянаваньнем лягеру зьдзяйсьняў обэрштурмбанфюрэр СС Эдуард Штраўх, камэндант нямецкай службы бясьпекі і паліцыі бясьпекі. Функцыі камэнданта лягеру выконвалі обэрштурмфюрэр Герхард Майвальд (травень — кастрычнік 1942) ды унтэршарфюрэр Гайнрых Айхе (кастрычнік 1942 — восень 1943).
28 чэрвеня 1944, з падыходам Чырвонай Арміі, нацысты ў межах Sonderaktion 1005 узарвалі лягер, каб зьнішчыць сьляды злачынстваў. З усяго лягеру здолелі ацалець толькі некалькі чалавек. У 1946 годзе камісія на чале зь Міхасём Лыньковым падала першаму сакратару Камуністычнай партыі Беларусі Панцеляймону Панамарэнку справаздачу аб выяўленьні забойства на месцы лягеру 504,5 тыс. чалавек[2], у тым ліку 65 тыс. жыдоў (12,9%). Пазьнейшы ўдакладнены падлік выявіў забойства ў лягеры менавіта нямецкімі акупантамі 206,5 тыс. чалавек (40,9% ад агульнага ліку забітых на тым месцы). Паводле таго пазьнейшага падліку 150 тыс. чалавек (29,7% ад агульнага ліку на 1946 г.) расстралялі ва ўрочышчы Благаўшчына да кастрычніка 1943 г., затым звыш 50 тыс. (9,9% ад падліку 1946 г.) — у яме-пячы ва ўрочышчы Шашкоўка (ля вёскі Шабаны, цяпер у межах Менску) і 6,5 тыс. (1,3% ад ліку на 1946 г.) загубілі пры канцы чэрвеня 1944 г. ў былым калгасным хляве ў в. Малы Трасьцянец[3].
Remove ads
Лягеры
Назва «Трасьцянец» аб’ядноўвае некалькі месцаў масавага зьнішчэньня людзей:
- урочышча Благаўшчына — месца масавых расстрэлаў за 500 м ад шашы Менск — Магілёў;
- уласна лягер — побач зь вёскай Малы Трасьцянец за 10 км ад Менску па шашы Менск — Магілёў;
- урочышча Шашкаўка — месца масавага спальваньня людзей.
Благаўшчына
Расстрэльвалі ля загадзя падрыхтаваных доўгіх равоў, трупы закопвалі і ўтрамбоўвалі гусенічным трактарам. Увосень 1943 году, калі стаў відавочны вынік вайны, гітлераўцы пачалі работы па зьнішчэньні сьлядоў сваіх злачынстваў.
Асаблівая каманда СД, выкарыстоўваючы працу зьняволеных Менскай турмы, раскапала і спаліла ў лістападзе-сьнежні 1943 году каля 100 тыс. трупаў расстраляных ва ўрочышчы Благаўшчына. Жыхары бліжэйшых вёсак павінны былі даставіць да прызначанага месца некалькі тысячаў кубічных мэтраў дроваў.
У ліпені 1944 году Менская абласная камісія судзейнічаньня ў працы НДК па раскрыцьці злачынстваў нямецкіх захопнікаў выявіла ў Благаўшчыне 34 ямы-магілы. Некаторыя ямы дасягалі ў даўжыню 50 мэтраў. Пры частковым раскрыцьці некалькіх магіл на глыбіні 3 мэтраў былі знойдзеныя абвугленыя чалавечыя косьці і слой попелу таўшчынёй ад 0,5 да 1 мэтру.
За савецкім часам на гэтым месцы ўлады стварылі звалку бытавых адкідаў.
Малы Трасьцянец
Баракі лягеру стаялі ўздоўж сучаснай вуліцы Сяліцкага ў Менску.
У канцы чэрвеня 1944 году, за некалькі дзён да ўваходу ў Менск Чырвонай Арміі, на тэрыторыі лягеру Трасьцянец у былым калгасным гумне было расстраляна, а затым спалена 6500 зьняволеных, прывезеных з турмы па вуліцы Валадарскага і лягеру па вуліцы Шырокай.
Агулам у Трасьцянцы гітлераўцы закатавалі, расстралялі ды спалілі звыш 206 500 грамадзянаў.
На цяперашні час у мікрараёне Менску Шабаны вядомая г.зв. Дарога сьмерці, якая часткова перацінаецца разьмешчанай паблізу ад Малога Трасьцянцу вуліцай Сяліцкага.
Шашкаўка
Восеньню 1943 году за паўкілямэтры ад вёскі Малы Трасьцянец гітлераўцы пабудавалі печ для спальваньня трупаў расстраляных людзей. Яна ўяўляла сабой выкапаную ў зямлі яму з пакатым падыходам да яе. На дне ямы былі пакладзеныя раўналежна шэсьць рэек даўжынёй 10 мэтраў, па-над рэйкамі — жалезная крата. Месца, дзе знаходзілася печ, было абнесена калючым дротам і ахоўвалася. Да печы быў зроблены спэцыяльны спуск для аўтамашын. Ахвяры дастаўляліся альбо ў крытых грузавіках, спэцыяльна абсталяваных для забойства людзей газам (газэнвагенах ці, у прастамоўі, «душагубках»), альбо на адкрытых машынах з прычэпамі.
Печ працавала штодзённа. У ёй было спалена 50 тысячаў чалавек.
Remove ads
Ушанаваньне памяці
У 1963 року даволі далёка ад сапраўдных месцаў зьнішчэньняў і самога лягеру быў адкрыты абэліск зь вечным агнём. Дадаткова пастаўленыя два надмагільлі ў памяць загінулых у хляве ў апошнія дні акупацыі і спаленых у крэмацыйнай яме-печцы ў Шашкоўцы.
У 2002 року ва ўрочышчы Благаўшчына на месцы самых маштабных расстрэлаў быў усталяваны мэмарыяльны знак. Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову пра стварэньне мэмарыяльнага комплексу «Трасьцянец».
У ліпені 2009 Менгарвыканкам абвясьціў конкурс на стварэньне мэмарыяльнай кампазыцыі для будаўніцтва мэмарыяльнага комплексу каля мікрараёну Шабаны[4]. Мэмарыял мае паўстаць да 9 траўня 2015[5].
Ахвяры
- Вінцэнт Гадлеўскі, беларускі рэлігійны дзяяч
- Яўген Клумаў, беларускі прафэсар мэдыцыны
- Грэта Форст(en), аўстрыйская сьпявачка
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads