Малы Трасьцянец

колішняя вёска ў Менскім раёне From Wikipedia, the free encyclopedia

Малы Трасьцянец
Remove ads

Малы́ Трасьцяне́ц[1] — колішняя вёска ў Менскім раёне, з 1987 частка Менску.

Хуткія факты

Побач зь вёскай Малы Трасьцянец за 10 км ад Менску па Магілёўскай шашы існаваў канцэнтрацыйны лягер Трасьцянец.

Remove ads

Мінуўшчына

У 1503 року сяло Трасьцянцы, 6 службаў «бліз места Менскага» нададзена Менскаму Вазьнясенскаму манастыру, у Менскім павеце Віленскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Пасьля Другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 року ў складзе Расейскай імпэрыі. У 2-й палове XIX стагодзьдзя вёска падзялілася на дзьве: Вялікі (Стары) Трасьцянец і Малы (Новы) Трасьцянец.

Зь лютага па сьнежань 1918 року вёска акупаваная войскамі Нямецкай імпэрыі. Паводле Трэцяй Устаўной граматы 25 сакавіка 1918 року ў складзе Беларускай Народнай Рэспублікі. Зь ліпеня 1919 па ліпень 1920 року і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 року акупаваная войскамі Польшчы.

З 1919 року ў складзе БССР. З 20 жніўня 1924 року ў складзе Трасьцянецкага сельсавету Самахвалавіцкага раёну Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930). 18 студзеня 1931 року ўключаная ў межы Менску. З 26 траўня 1935 року ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 року ў Менскай вобласьці.

У Другую сусьветную вайну з канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 року акупаваная войскамі нацысцкай Нямеччыны. У Трасьцянецкім лягеры сьмерці нацысты зьнішчылі 206 500 чалавек.

З 16 ліпеня 1954 року ў Гатаўскім, з 20 студзеня 1960 року ў Навадворскім сельсавеце. У 1987 року вёска ўключаная ў межы гораду Менску. Галоўная вуліца вёскі захавала назву Зарэчная, вуліца Касманаўтаў стала працягам Зарэчнай, Савецкая — Малы Трасьцянец, Юбілейная — Цішкі Гартнага (псэўданім Зьмітра Жылуновіча). У 1989 року менскую вуліцу Жданава перайменавалі ў вуліцу Жылуновіча, таму ў 2004 року трасьцянецкая вуліца Цішкі Гартнага была перайменаваная ў Ельніцкую — у гонар ракі Ельніца (Трасьцянка), якая працякае праз тэрыторыю Малога Трасьцянцу[2][3].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads