Траянаўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Трая́наўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Траянаўка.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Халопеніцкага раёну Барысаўскай акругі. 8 ліпеня 1931 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Крупскага раёну. 12 лютага 1935 году сельсавет перададзены адноўленаму Халопеніцкаму раёну.

26 жніўня 1959 году сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзеныя Маісееўшчынскаму сельсавету. 17 жніўня 1963 году адноўлены ў складзе Барысаўскага раёну Менскай вобласьці.

28 траўня 2013 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — Барсукі, Восава, Высачаны, Высокі Бераг, Запрудзьдзе, Іванкаўшчына, Капачэўка, Краўцова Ніва, Курган, Максімаўка, Масьцішча, Міхееўка, Навасёлы, Пагарэлае, Рубеж, Селішча, Стоткаўшчына, Стоцьберг, Траянаўка, Фралоўка — перададзеныя ў склад Маісееўшчынскага сельсавету[1].

Remove ads

Населеныя пункты

  • 1 студзеня 1947 году — 21
  • 1 студзеня 2010 году — 21: вёскі Барсукі, Восава, Высачаны, Высокі Бераг, Запрудзьдзе, Іванкаўшчына, Капачэўка, Краўцова Ніва, Курган, Максімаўка, Масьцішча, Міхееўка, Навасёлы, Пагарэлае, Рубеж, Селішча, Стоткаўшчына, Стоцьберг, Траянаўка, Фралоўка.

Зьніклі такія населеныя пункты, як Мхерына 2-е[2], вёскі Атрошкаўка, Будзішча, Дзіч, Добрая Парада, Доўгі Памёт, Забор’е, Магільнае, Пархаўка, Рошча, Сьвірыдаўка, Цыбульнік, Шопа.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads