Траян Бэсэску
румынскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бэсэ́ску Трая́н (па-румынску: Traian Băsescu; нарадзіўся 4 лістапада 1951 у Бэсарабіі) — румынскі палітык, прэзыдэнт Румыніі з 20 сьнежня 2004. Мэр Бухарэсту ў 2000—2004 гадох.

Скончыў Мараходны інстытут у Канстанцы ў 1976 годзе. Марскі афіцэр, у 1981—1987 гадох камандаваў самым вялікім караблём румынскага флёту «Biruinta». З 1989 пачаў займацца палітыкай, быў міністрам транспарту (1991—1992 і 1996—2000) і мэрам Бухарэсту (2000—2004). Балятаваўся на прэзыдэнцкіх выбарах у лістападзе і сьнежні 2004 ад кааліцыі Зьвяз Праўды і Справядлівасьці (Нацыянальная Лібэральная Партыя і Дэмакратычная Партыя). У першым туры заняў 2-е месца, атрымаўшы 33,92%, у другім у саперніцтве зь дзейным прэм’ерам Адрыянам Настасэ атрымаў невялікую перавагу (51,23%), замяніўшы такім чынам на прэзыдэнцкай пасадзе Іёна Іліеску (прыняў прысягу 20 сьнежня 2004).
Зь невялікай перавагай пераабраны на другі тэрмін у другім туры выбараў прэзыдэнта Румыніі 2009 году, зазнаўшы ў 2012 годзе часовае адхіленьне ад пасады, аднак урэшце абвінавачваньні не былі прынятыя. У 2014 годзе склаў паўнамоцтвы, ня ўдзельнічаючы ў наступных выбарах прэзыдэнта краіны праз забарону займаць гэтую пасаду тры разы.
Жанаты, мае дзьвюх дачок. Праваслаўны.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads