Троцкая кенэса

From Wikipedia, the free encyclopedia

Троцкая кенэса
Remove ads

Троцкая кенэса — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Троках. Знаходзіцца ў паўночнай частцы места, у цэнтры Караімшчыны (Караімская Слабады) пад адрасам вуліца Караімская, 30. Дзейнічае. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.

Помнік сакральнай архітэктуры
Троцкая кенэса
Thumb
Троцкая кенэса
КраінаЛетува
МестаТрокі
Каардынаты54°38′52″ пн. ш. 24°55′58″ у. д.
Канфэсіякараімізм[d]
Дата заснаваньня1894
Троцкая кенэса на мапе Летувы
Thumb
Троцкая кенэса
Троцкая кенэса
Троцкая кенэса на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першую драўляную кенэсу ў Троках збудавалі ў XV ст. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1665 годзе кенэса згарэла ў пажары, па чым яе адбудавалі наноў.

У XVIII ст. на месцы драўлянай кенэсы збудавалі новую мураваную. Будынак кенэсы пацярпеў ад пажараў 1794 і 1812 гадох, але неўзабаве яго аднавілі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У 1894—1904 гадох быў праводзіўся капітальны рамонт кенэсы[1].

Найноўшы час

Па Другой сусьветнай вайне пэўны час заставалася адзінай дзейнай караімскай кенэсай ня толькі ў Эўропе, але і ў СССР (па закрыцьці кенэсы ў Галічы ў сярэдзіне 1960-х гадоў).

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры барока. Гэта квадратны ў пляне аб’ём пад ламаным дахам, які завяршаецца прастакутнай вежай. Усярэдзіне падзяляецца на тры часткі: асноўная заля для мужчынаў, невялікі пярэдні пакой і галерэя для жанчынаў, якая абапіраецца на чатыры слупы. На ўсходнім боку разьмяшчаецца караімскі гехал.

Галерэя

Гістарычныя здымкі і графіка

Сучасныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads