Троцкая кенэса
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Троцкая кенэса — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Троках. Знаходзіцца ў паўночнай частцы места, у цэнтры Караімшчыны (Караімская Слабады) пад адрасам вуліца Караімская, 30. Дзейнічае. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Троцкая кенэса | |
Троцкая кенэса | |
Краіна | Летува |
Места | Трокі |
Каардынаты | 54°38′52″ пн. ш. 24°55′58″ у. д. |
Канфэсія | караімізм[d] |
Дата заснаваньня | 1894 |
Троцкая кенэса на мапе Летувы ![]() ![]() Троцкая кенэса | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першую драўляную кенэсу ў Троках збудавалі ў XV ст. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1665 годзе кенэса згарэла ў пажары, па чым яе адбудавалі наноў.
У XVIII ст. на месцы драўлянай кенэсы збудавалі новую мураваную. Будынак кенэсы пацярпеў ад пажараў 1794 і 1812 гадох, але неўзабаве яго аднавілі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У 1894—1904 гадох быў праводзіўся капітальны рамонт кенэсы[1].
Найноўшы час
Па Другой сусьветнай вайне пэўны час заставалася адзінай дзейнай караімскай кенэсай ня толькі ў Эўропе, але і ў СССР (па закрыцьці кенэсы ў Галічы ў сярэдзіне 1960-х гадоў).
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры барока. Гэта квадратны ў пляне аб’ём пад ламаным дахам, які завяршаецца прастакутнай вежай. Усярэдзіне падзяляецца на тры часткі: асноўная заля для мужчынаў, невялікі пярэдні пакой і галерэя для жанчынаў, якая абапіраецца на чатыры слупы. На ўсходнім боку разьмяшчаецца караімскі гехал.
Галерэя
Гістарычныя здымкі і графіка
- Старыя здымкі і графіка
- С. Вараб’ёў, 1855 г.
- С. Маслоўскі, 1904 г.
- 1925—1930 гг.
- 1939 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- Фрагмэнт
- З боку вуліцы
- Гехал
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads