Трышын
былая вёска ў Берасьцейскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тры́шын — былая вёска, цяпер мікрараён у складзе Берасьця.
Remove ads
Мінуўшчына
Першыя архіўныя згадкі пра вёску датаваныя 1596 рокам[1]. Уваходзіла ў склад уладаньняў япіскапаў Уладзімерска-Берасьцейскай уніяцкай япархіі.
За расейскім часам — вёска і фальварак у Косіцкай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні[2]. На пачатку XX стагодзьдзя вёска, два маёнткі і ўрочышча, 350 чалавек[3].
За польскім часам — вёска[4] і фальварак у гміне Косічы Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва[5].
З 1939 — у складзе БССР, ад 1940 цэнтар сельсавету і калгасу «Маладая гвардыя» Берасьцейскага раёну.
У 1968 вёска ўлучаная ў склад места Берасьце[6]. З 1978 у складзе Маскоўскага раёну.
Remove ads
Мікрараён
У 2012 на месцы вёскі Трышын распачатае будаўніцтва аднайменнага мікрараёну, абмежаванага вуліцамі Маскоўскай, Багданчука, Васьняцова[1].
Турыстычная інфармацыя
- Бескурганны могільнік (II—III стагодзьдзі н. э.)[3]. Застаўся ад плямёнаў вельбарскай культуры[7]
- Трышынскія могілкі(pl)
- Абэліск у гонар расейскага вайскавода Аляксандра Суворава (1952)[8], які быў тут падчас здушэньня паўстаньня Касьцюшкі[9].
- Санаторная школа інтэрнат па вуліцы Трышынскай, 20 — былая сядзіба ўкраінскага пісьменьніка Аляксея Старажэнкі[10]
Крыніцы і заўвагі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads