Трыюмфальная арка (Маладэчна)
помнік цывільнай архітэктуры ў Маладэчне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Трыюмфальная арка, таксама Менская брама — помнік грамадзянскай архітэктуры ў Маладэчне, збудаваны ў 1929 годзе ў гонар кіраўніка міжваеннай Польскай Рэспублікі Юзэфа Пілсудзкага і зруйнаваны на пачатку 1960-х гадоў. Адкрыцьцё аркі адбылося падчас урачыстасьцяў, прысьвечаных сьвяткаваньню дзесяцігодзьдзя 86-га пяхотнага палку Войска Польскага.
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Трыюмфальная арка | |
![]() Трыюмфальная арка, 1937 г. | |
Краіна | Беларусь |
Места | Маладэчна |
Каардынаты | 54°19′18.2″ пн. ш. 26°51′49.54″ у. д. |
Тып будынка | арка |
Дата пабудовы | 1929 год |
Стан | зьнішчана |
Трыюмфальная арка на мапе Беларусі ![]() ![]() Трыюмфальная арка | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Трыюмфальную арку ў Маладэчне збудавалі ў 1929 годзе ў гонар кіраўніка міжваеннай Польскай Рэспублікі Юзэфа Пілсудзкага. Гэта быў парадны ўезд на тэрыторыю гарнізону 86-га пяхотнага палку з боку Маладэчанскага чыгуначнага вакзалу.
У пачатку 1960-х гадоў савецкія ўлады пастанавілі разбурыць арку. Адно з тлумачэньняў зьвязвае гэта з павелічэньнем аўтамабільнага руху, бо сярэдні праезд аркі быў занадта вузкім, у ім немагчыма было разьехацца двум аўтамабілям. Паводле іншай вэрсіі, савецкія ўлады кіраваліся выняткова ідэялягічнымі прычынамі, пра што сьведчыць той факт, што арку зруйнавалі без магчымасьці аднаўленьня: з дапамогай трактароў яе разарвалі на кавалкі і зьнішчылі канчаткова. Статуі львоў, якія стаялі з бакоў ад аркі, удалося захаваць: нейкі час яны былі ў Маладэчне, па чым трапілі ў парк пасёлку Бярэзінскага, што недалёка ад Маладэчна, дзе знаходзяцца і дагэтуль.
На месцы аркі прайшла вуліца Машэрава і ўтварыўся аўтобусны прыпынак «Драматычны тэатар».
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры нэаклясыцызму. Пабудова аздаблялася шматлікімі барэльефамі, статуямі рыцараў і львоў. Наверсе знаходзілася невялікая капліца, адкуль палкавы капэлян бласлаўляў жаўнераў падчас вайсковых урачыстасьцяў. У арцы былі тры праёмы, адзін для транспарту і два для пешаходаў.
Галерэя
- Гістарычныя здымкі
- 1927—1929 гг.
- 22 чэрвеня 1930 г.
- 22 чэрвеня 1930 г.
- 22 чэрвеня 1930 г.
- 1933 г.
- 1930-я гг.
- 1930-я гг.
- 1937 г.
- ліпень 1938 г.
- 1941 г.
- 1941—1944 гг.
- 1950-я гг..
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads