Тулаўскі сельсавет (Зэльвенскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Зэльвенскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ту́лаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Зэльвенскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар савету — вёска Тулава[1].

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 16 ліпеня 1954 году ў складзе Зэльвенскага раёну Гарадзенскай вобласьці БССР шляхам аб’яднаньня скасаваных Дзергялёўскага і Пасуціцкага сельсаветаў[2]. З 17 красавіка 1962 году па 30 ліпеня 1966 году ў складзе Ваўкавыскага раёну.

18 красавіка 2017 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — Дзергілі, Задвор’е, Калінаўка, Клепачы, Крэсла, Межырэч, Мештавічы, Пузікі, Талалайкі, Тулава, Шэйкі, Янаўшчына — перададзеныя ў склад Каралінскага сельсавету[3].

Remove ads

Насельніцтва

Колькасьць населеных пунктаў — 11;

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 году складала 813 чалавек[4], зь іх 60,1 % — беларусы, 30,6 % — палякі, 7,1 % — расейцы[5].

Насельніцтва на 1 студзеня 2010 году — 808 чалавек.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads