Каралінскі сельсавет (Зэльвенскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Зэльвенскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Каралі́нскі сельсаветадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Зэльвенскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Каралін.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 году ў складзе Зэльвенскага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці. 16 ліпеня 1954 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Межырэцкага сельсавету[1]. З 17 красавіка 1962 году ў складзе Ваўкавыскага раёну, з 6 студзеня 1965 году ў складзе Слонімскага раёну, з 30 ліпеня 1966 году ў складзе адноўленага Зэльвенскага раёну.

18 красавіка 2017 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Дзергілі, Задвор’е, Калінаўка, Клепачы, Крэсла, Межырэч, Мештавічы, Пузікі, Талалайкі, Тулава, Шэйкі, Янаўшчына — ліквідаванага Тулаўскага сельсавету[2].

Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году (16 населеных пунктаў) — 1040 чалавек[3], зь іх 82,1% — беларусы, 13,2% — палякі, 3,0 % — расейцы[4].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads