Ненецкая тундравая мова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Не́нецкая ту́ндравая мова (на ненецкай-тундравай: Ņenәj ņenәc̦aꜧ / Ненэй ненэця”) — самадыйская мова ўральскае моўнае сям'і, на якой размаўляе самадыйскі народ ненцы. Распаўсюджаная ў паўночнай Расеі на абшарах між паўвостравам Канін і ракою Енісей[2].

Хуткія факты Ужываецца ў, Рэгіён ...
Remove ads

Клясыфікацыя і носьбіты

Тундравая ненецкая зьяўляецца блізкай да іншых роднасных моваў самадыйскае групы (у прыватнасьці, да нганасанскай ды энецкай, меней — да селькупскай), а таксама (у меншай ступені) да іншых моваў уральскае сям'і. Датычна тундравае ненецкае мовы існуюць вызначаныя праблемы ў клясыфікацыі. Яна мае блізкароднасную мову — лясную ненецкую, якія могуць разглядацца як дзьве асобныя мовы, альбо як два дыялекты адзінае ненецкае мовы; пры гэтым варта адзначыць, што гэтыя дзьве мовы маюць нізкую ступень узаемазразумеласьці між сабою.

Нягледзячы на вельмі шырокую тэрыторыю свайго распаўсюджваньня, тундравая ненецкая мова ня ўтрымлівае ў сабе рэзкіх дыялектных адрозьненьняў[3].

Носьбіты мовы маюцца сярод людзей усіх узроставых катэгорыяў, яна і дагэтуль перадаецца дзецям. Між тым, у некаторых заходніх частках арэалу распаўсюджваньня мовы адзначаецца моўная асыміляцыя дзяцей і моладзі на карысьць расейскай або комі мовы. Акрамя гэтага, зазнаюць значныя зьмены месцы традыцыйнага пражываньня ненцаў, і гэта, на думку некаторых, можа стацца фактарам сумнеўнае будучыні тундравае ненецкае мовы[3].

Remove ads

Агульная характарыстыка

Фанэтыка

  • Зычныя

Структура складу ў ненецкай мове ў асноўным будуецца паводле схемы зычная-галосная-(зычная). Пачатковыя, сярэднія ці канчатковыя спалучэньні зычных, што складаюцца з больш чым дзьвюх зычных, не дапускаюцца. Слова звычайна не пачынаецца з галоснага гуку, за выняткам заходніх дыялектаў, дзе адбылася страта пачатковага /ŋ/ (напрыклад, стандартнае тундравае ненецкае ŋarka (па-беларуску: «вялікі») у заходніх дыялектах рэалізоўваецца як arka)[4].

  • Галосныя

Колькасьць галосных гукаў у тундравай ненецкай мове складае 10, пры гэтым яны маюць 17 розных формаў аляфонаў, якія вызначаюцца паляталізацыяй і на якія абапіраецца працэс пасьлядоўнасьці галосных ды зычных[5]. Манафтонгавыя галосныя паказаныя ў табліцы ніжэй:

Больш інфармацыі Галосныя пярэдняга шэрагу, Галосныя сярэдняга шэрагу ...

Фанэмы, што маюць свае палятальныя (зьлева) і не-палятальныя (справа) аляфоны, пазначаныя тлустым шрыфтам і ўказаныя паводле МФА. Гукі /i/ ды /u/ маюць падоўжаныя аналягі — /iː/ ды /uː/. Існуе таксама дыфтангоід <æ> які ўзаемазамяняльна можа рэалізоўвацца як [æ͡e̘] ці [æː].

  • Рэдукаваныя галосныя

У большасьці дасьледаваньняў па тундравай ды лясной ненецкай мовах згадваецца зьява рэдукаваньня галосных. Гэтая зьява стала нагодаю для меркаваньня, што знаходжаньне дзьвюх розных якасьцяў залежыць ад націскной ці ненаціскной пазыцыі. У націскной пазыцыі гэтая галосная пазначаецца як <ø> і ўказвае на рэдукаваны (т.б. скарочаны) тып асноўнай галоснай, у ненаціскной пазыцыі яна адлюстроўвае гук <â> і ўказвае на рэдукаваны варыянт гуку /a/. Аднак за апошнім часам апынуўся ўстаноўленым факт таго, што рэдукаваныя галосныя насамрэч зьяўляюцца кароткімі, а процілеглыя ім гукі адлюстроўваюць падоўжаныя галосныя. У цяперашні час пазначэньне <â> мусіць быць замененым на <a>, тады як <ø> толькі ўказвае на кароткую галосную[6].

  • Зычныя

Колькасьць зычных у тундравай ненецкай мове складае 27 гукаў[5]:

Больш інфармацыі Білябіяльныя, Альвэалярныя ...

Артаграфія

Як і большасьць альфабэтаў моваў Расеі, альфабэт ненецкае мовы засноўваецца на кірылічнай аснове, пры гэтым маюцца дадатковыя літары для адлюстраваньня спэцыфічных гукаў мовы: Ӈ ӈ, ʼ (апостраф), і ˮ (двайны апостраф). Варта адзначыць, што ў першапачатковых артаграфічных сыстэмах адрозьніваліся паляталізаваныя галосныя і аляфоны[5].

Больш інфармацыі Фанэтычная транскрыпцыя, a ...

Кірылічная графіка не адлюстроўвае адрозьненьняў некаторых галосных ад іх падоўжаных аналягаў, гук <æ> увогуле ня мае свайго паляталізаванага (гл. табліцу вышэй) аналяга, а таму праз гэта не адлюстроўваецца навогул. Таксама свайго аналягу (і з гэтае прычыны, як у выпадку з <æ>, напісаньня ў кірыліцы) ня мае і гук /ə/. Аднак, часам ён усё ж паказваецца на пісьме (у прыватнасьці, яго могуць указваць літарамі а, я, ы, ӗ ці ŏ), але яго прысутнасьць у пісьмовасьці не зьяўляецца трывалай і замацаванай з нагоды няпоўнае стандартызаванасьці пісьмовасці. Так, напрыклад, словы xad° (па-беларуску: «завея») ды nix° (па-беларуску: «моц») [абодва словы запісаныя паводле фанэтычнае транскрыпцыі; зьвярніце ўвагу на прысутнасьць аднолькавага гуку ў канцы слова] у кірылічным альфабэце запісваюцца як хад ды ныхы[7] адпаведна (то бок, у адным слове існуе спроба перадачы галоснай ə, а ў іншым — не).

  • Зычныя

Зычныя тундравае ненецкае мовы ў запісе паводле кірылічнай артаграфіі прыведзеныя ніжэй. Варта заўважыць, што ўлучаныя ня ўсе палятальныя зычныя, з паляталізаваных зычных — ніводная[a][8].

Больш інфармацыі Фанэтычная транскрыпцыя, Кірыліца ...

Як і ў расейскім і беларускім альфабэтах, паляталізацыя зычных пазначаецца мяккім знакам альбо наступнай мяккай галоснай. То бок, напрыклад, як і ў беларускай мове, для ўказаньня гуку /nʲ/ ужываецца спалучэньне нь, для ўказаньня спалучэньня гукаў /nʲɔ/ ужываецца спалучэньне нё і г.д.

Remove ads

Літаратура

  • Salminen, Tapani 227 // Tundra Nenets Inflection. — Helsinki: Suomalais-Ugrilainen Seura, 1997. — (Mémoires de la Société Finno-Ougrienne). — ISBN 952-5150-02-X

Заўвагі

  1. Зрэшты, такая зьява існуе і ў іншых шматлікіх кірылічных альфабэтах. Напрыклад, у беларускай мове гукі прыкладам нь, сь, ць ніколі не зьяўляліся асобнымі літарамі.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads