Тургелі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тургелі (лет. Turgeliai) — мястэчка ў Летуве, на рацэ Мерачанцы. Цэнтар староства Салечніцкага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 588 чалавек. Знаходзяцца за 18 км на ўсход ад Салечнікаў.
Тургелі — мястэчка гістарычнай Віленшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваліся касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і капліца-пахавальня Кабылінскіх, помнікі архітэктуры XIX ст.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Тургелі ўпамінаюцца ў XV ст. пад назвай Малы Мерач. У гэты час яны ўваходзілі ў склад Віленскага павету Віленскага ваяводзтва.
У 1511 годзе ў Тургелях збудавалі драўляны касьцёл з фундацыі паноў-шляхты Мангірдовічаў, Габрыяловічаў і Міхневічаў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Тургелі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. У 1837 годзе у мястэчку збудавалі мураваны касьцёл. У другой палове XIX ст. у Тургелях было 18 будынкаў. У 1897—1909 гадох праводзілася рэканструкцыя касьцёла.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Тургелі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Тургелі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1920 годзе мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У 1930-я гады ў суседнім маёнтку Аляксандраве жыў генэрал Люцыян Жалігоўскі, зь якім у гэты час сябраваў мясцовы ксёндз Юзэф Абрэмскі[1].
З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году ўлады СССР перадалі Тургелі Летуве.
- Мястэчка на старых здымках
- Касьцёл да рэканструкцыі
- Касьцёл, 1931 г.
- Капліца, 1933 г.
- У мястэчку, 1938 г.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: ~1892 год — 277 чал.[2]
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 588 чал.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (1837)
- Капліца-пахавальня Кабылінкіх (1850)
Галерэя
- Краявіды Тургеляў
- Касьцёл
- Інтэр’ер касьцёла
- Капліца
- Гарадзішча
Асобы
- Эдвард Паўловіч (1825—1909) — беларускі мастак
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads