Турынскі ўнівэрсытэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Турынскі ўнівэрсытэт (па-італьянску: Università degli Studi di Torino) — унівэрсытэт у горадзе Турын у рэгіёне П’емонт на паўночным захадзе Італіі. Адзін з найстарэйшых унівэрсытэтаў Эўропы, а таксама адзін з найстарэйшых у гісторыі. Ён працягвае адыгрываць важную ролю ў навуковых дасьледаваньнях і падрыхтоўцы спэцыялістаў. Нязьменна займае першае месца сярод пяці найлепшых італьянскіх унівэрсытэтаў і трэцяе месца паводле навукова-дасьледчай дзейнасьці ў Італіі, паводле апошніх зьвестак ANVUR.
Remove ads
Гісторыя
Унівэрсытэт быў заснаваны у 1404 годзе з ініцыятывы савойскіх графаў. Зацьвердзіў стварэньне ўнівэрсытэту «Авіньёнскага папа» Бэнэдыкт XIII. Праз палітычную нестабільнасьць унівэрсытэт некаторы час працаваў у К’еры (1427—1434) і Савільяна (1434—1436). У сярэдзіне XVI стагодзьдзя ўстанова часова не працавала праз францускую акупацыю. У 1799—1800 гадах унівэрсытэт быў рэарганізаваны на францускі ўзор, а неўзабаве рэктар стаў прызначацца Напалеонам. У гэты час унівэрсытэт быў другім паводле велічыні ў Напалеонавай імпэрыі. Па вяртаньні да ўлады Савойскай дынастыі францускія навіны былі адмененыя. Пасьля пераносу сталіцы аб’яднанай Італіі з Турыну ў Флярэнцыю ў 1865 годзе ўнівэрсытэт пакінула частка прафэсуры. У другой палове XIX стагодзьдзя ва ўнівэрсытэце склалася моцная школа мэдыцыны, а прафэсары ўстановы зрабілі шмат дзеля прапаганды гігіены і разьвіцьця грамадзкай аховы здароўя ў Італіі. У 1905 годзе ва ўнівэрсытэце была адкрытая першая ў Італіі катэдра псыхалёгіі.
Remove ads
Факультэты
Унівэрсытэт ўключае 12 факультэтаў:
- Аграрны
- Вэтэрынарны
- Замежных моваў і літаратуры
- Гуманітарных навук
- Матэматыкі, фізыкі і прыродазнаўчых навук
- Мэдычны
- Пэдагагічны
- Паліталёгіі
- Псыхалёгіі
- Фармацэўтычны
- Юрыдычны
- Эканамічны
Унівэрсытэт таксама мае некалькі філіяў у паўночна-заходняй частцы Італіі.
Выбітныя выпускнікі і выкладчыкі
- Рыта Леві-Мантальчыні
- Чэзарэ Лямброза
- Джаваньні Вірджыніё Скіяпарэльлі
- Умбэрта Эка
- Франка Вэнтуры
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads