Умбэрта Эка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Умбэ́рта Э́ка (па-італьянску: Umberto Eco; 5 студзеня 1932 — 19 лютага 2016) — італьянскі вучоны-мэдыевіст, сэміётык, філёзаф ды пісьменьнік. Аўтар шэрагу раманаў, навуковых твораў па сэміётыцы, па культуры Сярэднявечча, і вялікае колькасьці эсэ на грамадзка-палітычныя тэмы. Атрымаў Эўрапейскую літаратурную прэмію ў 2001 годзе.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 5 студзеня 1932 году ў горадзе Алесандрыя, Італія. У 1980 годзе быў надрукаваны ягоны першы мастацкі твор — раман «Імя ружы», які адразу набыў сусьветную вядомасьць. З таго часу Эка напісаў ды выдаў яшчэ пяць раманаў.
Умбэрта Эка займаў пасаду прафэсара сэміётыкі ва ўнівэрсытэце гораду Балёньні. Ён актыўна ўдзельнічаў ў грамадзкім і палітычным жыцьці Італіі, зьвяртаў шмат увагі на праблему развіцьця Сусьветнага Сеціва, у якім бачыў сродак, каб зрабіць інфармацыю агульнадаступнай. З гэтае нагоды Ўмбэрта Эка зьяўляўся каардынатарам праекту «Мультымэдыйная аркада» — унікальнага інтэрнэт-цэнтру ў Балёньні.
Remove ads
Бібліяграфія
Навуковыя творы
- «Эвалюцыя сярэднявечнае эстэтыкі» (Sviluppo dell’estetica medievale, 1959)
- «Адсутная структура» (La struttura assente, 1968)
- «У пошуках дасканалай мовы ў эўрапейскай культуры» (La ricerca della lingua perfetta nella cultura europea, 1993)
- «Сказаць амаль тое самае. Вопыты перакладаньня» (Dire quasi la stessa cosa. Esperienze di traduzione, 2003)
- і шмат іншых.
Мастацкія творы
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads