Тэадор Антоні Ваньковіч

(пам. 1716) стольнік і падстароста менскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Тэадор Антоні Ваньковіч (па-польску: Teodor Antoni Wańkowicz, ? — пасьля 1709) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, стольнік і падстароста судовы менскі, староста падусьвяцкі, кашталян менскі ў 1709 годзе. Дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1682, 1686, 1691, 1701, 1709 гадах.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Біяграфія

З роду Ваньковічаў герба «Ліс зьменены», сын менскага войскага Пятра і ваўкавыскай харужычанкі Ганны Дунінай-Глушынскай.

Быў пасьлядоўна менскім стольнікам і падстаростай судовым, падусьвяцкім старостай, а незадоўга перад сьмерцю атрымаў ад караля Аўгуста II прывілей на менскае кашталянства. Пяць разоў засядаў у Трыбунале ВКЛ у 1682, 1686, 1691, 1701 і 1709 (у гэтым годзе быў маршалкам кола Compositi judicii) гадах. Часта бываў кіраўніком на сойміках і судах фіскальных. У Менску заснаваў кляштары кармэлітаў і баніфратаў. Ахвяраваў значныя сродкі менскім францішканам. Быў фундатарам мноства іншых кляштараў, у тым ліку тых жа законаў у Івянцы.

Быў жанаты на дачцы лідзкага земскага пісара Ганьне Войшнар і меў ад яе двух сыноў, Стэфана і Антонія, якія рана памёрлі, і пяць дачок:

  1. Зоф’ю, жану менскага войскага Францішка Валадковіча;
  2. Гэлену, жану новагародзкага земскага судзьдзі Яна Рудальтоўскага;
  3. Кацярыну, жану вількамірскага скарбніка Яна Ярмаловіча;
  4. Францішку, якая была ксеніяй менскага закона Сьв. Бэнэдыкта;
  5. Калумбу, стаўшую прэорыцай гэтага ж кляштара.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads