Тэатар Антонія Тызэнгаўза (манэж)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тэатар Антонія Тызэнгаўза — помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў у Горадні. Знаходзіцца на Гарадніцы, на гістарычным Тэатральным пляцы[a]. Твор архітэктуры барока і эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Тэатар Антонія Тызэнгаўза | |
Тэатар Антонія Тызэнгаўза | |
Краіна | Беларусь |
Места | Горадня |
Каардынаты | 53°41′7.51″ пн. ш. 23°50′10.56″ у. д. |
Тэатар Антонія Тызэнгаўза на мапе Беларусі ![]() ![]() Тэатар Антонія Тызэнгаўза |
Уваходзіў у ансамбль палаца Тызэнгаўзаў, зь левым крылом якога злучаўся крытым пераходам.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Будаваньне мураванага каралеўскага манэжу[1] ў Горадні вялося ў 1772—1780 гадох. Яго архітэктарамі былі Джузэпэ Сака і Яган Мёзэр. У 1780 годзе тэатар налічваў больш за 70 чалавек, у тым ліку артыстаў капэлы, з шырокім опэрным і балетным рэпэртуарам з твораў нямецкіх, францускіх і італьянскіх аўтараў. Пазьней тэатар перавялі ў Паставы.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У 1802—1809 і 1839—1861 гадох у будынку дзейнічаў сталы мескі тэатар. У 1851 годзе архітэктар Віктар Міхаэліс склаў каштарыс на рамонт будынка. У 1859 годзе праводзілася рэканструкцыя, у выніку чаго будынак набыў асымэтрычную аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю.
Найноўшы час
26 студзеня 1919 году ў будынку тэатру бальшавікі правялі першае паседжаньне Гарадзенскага Савету рабочых дэпутатаў. З 1921 году тут зноў дзейнічаў мескі тэатар (з 1928 году імя Элізы Ажэшкі).
25 студзеня 1940 году савецкія ўлады правялі ў будынку тэатру першую сэсію Гарадзенскага гарадзкога Савету дэпутатаў працоўных. У 1940 годзе будынак рэканструявалі (дабудавалі трэці паверхі). Пазьней тут працавалі: у 1940—1941 гадох — Дзяржаўны польскі тэатар БССР, у 1945—1947 гадох — Дзяржаўны расейскі драматычны тэатар БССР, у 1947—1983 гадох — Гарадзенскі абласны драматычны тэатар, з 1984 году — Гарадзенскі абласны тэатар лялек[2]. У выніку рэканструкцыі 1975 году пашырылі сцэнічны аб’ём і глядацкую залю.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры барока і эклектыкі. Па рэканструкцыях гэта 3-павярховы будынак складанай канфігурацыі ў пляне, пастаўлены на высокі руставаны цокаль і накрыты 4-схільным дахам. Галоўны фасад асымэтрычны, падзяляецца карнізам на дзьве часткі, дэкаруецца пілястрамі. Над уваходам у левым крыле — вялікі балькон, які падтрымліваюць 4 калёны, апрацаваныя рустам. Бакавы фасад афармляецца пілястрамі, праразаецца высокімі прастакутнымі вокнамі з сандрыкамі і трыкутнымі франтонамі, на ўзроўні трэцяга паверху — люкарны. Сьцены завяршаюцца карнізамі з сухарыкамі. Правая частка будынка — прастакутны ў пляне сцэнічны аб’ём[3].
Ад пачатку тэатральная заля, сфармаваная паводле «італьянскай крывой», мела выгляд паўкруглага памяшканьня з амфітэатрам і яруснымі галерэямі пэрымэтрамю Яна мела 22 лёжы ў 2 ярусах, партэр і сцэну з 5 плянамі кулісных машынаў для перамяшчэньня дэкарацыяў. Па рэканструкцыях глядацкая заля знаходзіцца на ўзроўні першага і другога паверхаў. На першым паверсе разьмяшчаецца невялікае фае і службовыя памяшканьні, на другім — рэпэтыцыйны пакой, грымэрныя. З партэра і фае на балькон вядуць сходы[4].
Remove ads
Галерэя
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- да 1915 г.
- 1915—1918 гг.
- 1916—1917 гг.
- 1926 г.
- 1920-я гг.
- 1930 г.
- Г. Паддэмбскі, 1932—1935 гг.
- Г. Паддэмбскі, 1932—1935 гг.
- верасень 1934 г.
- 1935 г.
- Г. Паддэмбскі, 1935 г.
- Д. Анэрык, 1930-я гг.
- да 1939 г.
- да 1939 г.
- да 1939 г.
- Ч. Пудлоўскі, да 1939 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- Галоўны фасад
- Бакавы фасад
- Уваход
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads