Тэраса (горад)

места ў Каталёніі (Гішпанія) From Wikipedia, the free encyclopedia

Тэраса (горад)
Remove ads

Тэраса (па-каталянску: Terrassa) — горад у Гішпаніі, які месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Каталёнія. Знаходзіцца за 20 км ад Барсэлёны.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Парэшткі, якія былі знойдзеныя падчас археалягічных дасьледваньняў паказваюць, што месца, дзе цяпер месьціцца Тэраса было заселена з дагістарычных часоў.

Тэраса ўзьнік як рымскі горад Эгара (лац. Egara), які быў заснаваны ў часы панаваньня імпэратара Вэспасіяна (69—79). Біскупства было заснавана ў гэтым месцы прыкладна ў 450 годзе, правінцыйная рада была створана ў 615 годзе. Сабор працягваў існаваць да 718 году, пакуль горад ня быў захоплены мусульманамі.

У XIX стагодзьдзі горад гуляў важную ролю падчас прамысловай рэвалюцыі. Горад спэцыялізаваўся на вырабе ваўняных тканінаў.

Remove ads

Транспарт

Тэраса зьвязана з барсэлёнскім портам і аэрапортам праз шашу й чыгунку.

Культура

Многія музыкі й акторы пражываюць ў Тэрасе з-за вялікай колькасьці музычных школаў і доўгай аматарскай тэатральнай традыцыі.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads