Тэрыялягічная школа

From Wikipedia, the free encyclopedia

Тэрыялягічная школа
Remove ads

«Тэрыялягічная школа» — назва прафэсійнай і адукацыйнай сеткі, якая аб’ядноўвае адмыслоўцаў-тэрыёлягаў Украіны і сумежных краінаў (Беларусь, Польшча, Расея, Румынія і іншых). Тэрыялягічная школа як супольнасьць існуе ў дзьвюх формах — як сетка адмыслоўцаў і як штогадовая сустрэча.

Хуткія факты Тып, Юрыдычны статус ...
Thumb
Навуковая сэсія ва Ўкраінскім навукова-дасьледчым антычумным інстытуце імя І. І. Мечнікава ў г. Адэса (паседжаньне XXIV Тэрыялягічнай школы)
Remove ads

Гістарычная даведка

Тэрыяшкола заснаваная як адна з сэкцыяў Украінскага тэрыялягічнага таварыства (УТТ) НАН Украіны ўвосень 1993 году (24.11.1993) агульным рашэньнем трох інстытуцыяў — Украінскага тэрыялягічнага таварыства, Міністэрства аховы прыроды і Камісіі па запаведніках НАН Украіны. Пасьля яе заснаваньня ў 1993 годзе і па сёньня Тэрыяшкола зьяўляецца адной з галоўных формаў дзейнасьці УТТ. Адным з ініцыятараў стварэньня (сумесна з А. Фэдорчэнкам, А. Кіселюком і В. Покіньчэрада) і кіраўніком Тэрыяшколы зьяўляецца Ігар Загараднюк, намесьнік старшыні УТТ.

Першы інфармацыйны ліст (далей рэгулярныя рассыланьні і з 2000 г. Бюлетэнь Novitates Theriologicae) разасланы 24.11.1993 г., першая (і ў далейшым штогадовая) канфэрэнцыя пад назвай школа-сэмінар, пачалася 03.10.1994 г. у Карпацкім біясьфэрным запаведніку, першы выпуск «Прац Тэрыялягічнай школы» выдадзены ў 1998 годзе і прэзэнтаваны на 5-й Тэрыяшколе на біястанцыі Харкаўскага ўнівэрсытэту. Сайт Украінскага тэрыялягічнага таварыства «Тэрыялягічная школа»[1] заснаваны вясной 2003 году (25.05.2003 г.).

Уся дзейнасьць Тэрыялягічнай школы трымаецца выключна на энтузіязьме яе Рады і пастаянных удзельнікаў. Кожны наступны сэмінар Рада Школы арганізуе ў іншым месцы, як правіла, у адным з прыродных або біясьфэрных запаведнікаў ці ў Нацыянальным прыродным парку або на біястанцыі аднаго з унівэрсытэтаў, значна радзей школы праходзяць у гарадах, на базе ўнівэрсытэтаў альбо прыродазнаўчых музэяў (12-я ў Луганску, 13-я ў Камянцы-Падольскім і 24-я ў Адэсе).

Remove ads

Задачы Тэрыяшколы

У адпаведнасьці з ідэямі Тэрыяшколы, сфармуляванымі ў часопісе «Запаведная справа ва Ўкраіне» (1999), разьвітымі на працягу наступных 24 школ-сэмінараў, ключавымі задачамі супольнасьці зьяўляюцца:

  • арганізацыя рэгулярных сустрэчаў заолягаў, якія працуюць у запаведніках, нацыянальных парках, біястанцыях, а таксама на прыродазнаўчых факультэтах і ў акадэмічных арганізацыях, абмен досьведам у правядзеньні палявых дасьледваньняў сысуноў;
  • апрацоўка і ўніфікацыя мэтодыкі ўліку колькасьці папуляцыяў і відавога складу супольнасьцяў і лякальнай фаўны, разьвіцьцё сучасных прыжыцьцёвых мэтадаў вывучэньня фаўны;
  • апрабацыя вынікаў дасьледваньняў — як у форме праектаў навуковых артыкулаў, так і разьдзелаў дысэртацыяў;
  • разьвіцьцё ініцыятыў, важных для аховы прыроды і асьветы, у тым ліку пастаянных акцыяў «Ноч кажаноў» і «Год зьвера» (2017 быў «Годам вожыка»);
  • стварэньне і вядзеньне агульных выданьняў і іншых пляцовак пастаяннага абмену досьведам, у тым ліку форуму «Тэрыялягічная школа»[2], сайту «Тэрыяшкола»[1], бюлетэню «Novitates Theriologicae» (8 выпускаў), часопісу «Працы Тэрыялягічнай школы» (15 тамоў).
Remove ads

Формы і схема працы

Thumb
Удзельнікі XXIV Тэрыялягічнай школы падчас палявога выезду ў вярхоўі Куяльніцкага ліману ў Адэскай вобласьці

Тэрыяшкола існуе ў дзьвюх асноўных формах — як сетка адмыслоўцаў (network) і як штогадовы сэмінар (workshop). Сетка ўключае больш за 200 рэспандэнтаў з Украіны, Беларусі, Польшчы, Расеі, Малдовы, Румыніі, Вугоршчыны (па зьмяньшэньні), сэмінар зьбірае каля 30–70 удзельнікаў і доўжыцца ў сярэднім 5 дзён.

Школа праходзіць па адзінай схеме, выкладзенай дэталёва на сайце таварыства[3]. Яе галоўнымі асаблівасьцямі зьяўляюцца:

  1. праца на працягу аднаго працоўнага тыдню (звычайна канец верасьня ці пачатак кастрычніка),
  2. вылучэньне адной галоўнай тэмы году і два дні працы па гэтай тэме, у тым ліку лекцыі і майстар-клясы,
  3. правядзеньне штодзённых 1–2 круглых сталоў і майстар-клясаў па традыцыйных і актуальных тэмах (улікі фаўны, вядзеньне баз дадзеных, ацэнкі стану папуляцыяў, ГІС-тэхналёгіі і інш.),
  4. палявыя заняткі і экскурсіі з наведваньнем маніторынгавых пляцовак, уліковых лініяў і інш.,
  5. інфармацыйныя кірмашы, конкурсы «Новыя імёны ў тэрыялёгіі», акцыі «Ноч кажаноў», «Год звера» і інш. формы актуалізацыі і дыскусіі па важных пытаньнях разьвіцьця тэрыялёгіі і асьветы.

Часопіс Тэрыяшколы

Часопіс Тэрыялягічнай школы (па-ангельску: Proceedings of the Theriological School) — зарэгістраваны ў міжнародным цэнтры рэгістрацыі навуковых выданьняў з ISSN 2312-2749 (print) і ISSN 2074-2274 (online).

Часопіс «ПТШ» ў 2016 годзе зацьверджаны ДАК Украіны як прафэсійнае выданьне, у якім могуць публікавацца вынікі дысэртацыйных дасьледваньняў. Пачынаючы з 1998 году, выдадзена 15 тамоў сярэднім аб’ёмам каля 180 старонак кожны; у кожным томе разьмешчана ў сярэднім 18–22 артыкулы[4].

Інфармацыя пра кожны том выкладваецца ў сетцы Інтэрнэт на сайце Тэрыяшколы ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі Web of Science: кожны том і кожны артыкул маюць уласную хатнюю старонку з разгорнутым рэзюмэ па-ангельску. У кожным томе ад 1/4 да 1/3 прац (4–7 артыкулаў) прадстаўлены на ангельскай мове.

На 20 кастрычніка 2020 году, згодна з профілем часопіса на Google Scholar[5], маецца 1623 цытаваньня 308 артыкулаў з ПТШ. Індэкс Гірша складае h = 16, індэкс i10 (колькасьць артыкулаў, цытаваных ня менш за 10 разоў) складае 40.

Remove ads

Публікацыі пра Тэрыяшколу

Thumb
Лёга XXIII Школы (2016, Нацыянальны парк Слабажанскі)

Справаздачы аб кожнай штогадовай Тэрыяшколе публікуюцца ў разнастайных выданьнях, у тым ліку «Весьніку заалёгіі» (8 паведамленьняў), Бюлетэні «Novitates Theriologicae» (4 публікацыі), «Працах Тэрыяшколы» (ня менш за 15 паведамленьняў), навуковых весьніках розных унівэрсытэтаў (у прыватнасьці, Ужгарадзкага, Львоўскага і Сумскога), штогодніку «Пытаньні разьвіцьця Крыму», разнастайных інтэрнэт-выданьнях. Большасьць зь іх сабраны ў бібліятэцы сайту Тэрыяшколы ў разьдзеле «Хронікі сэмінараў»[6].

Існуе значная колькасьць выданьняў і рэсурсаў, якія распавядаюць аб Тэрыяшколе. Напрыклад, на сайце Львоўскага ўнівэрсытэту імя Івана Франка, маецца рэпартаж пра працу 9-й школы, якая праходзіла ў запаведніку «Разточча» ў кастрычніку 2002 году[7]; у часопісе «Пытаньні разьвіцьця Крыму» крымскі заоляг Альфрэд Дуліцкі зрабіў грунтоўны аналізь першых 10 гадоў існаваньня Тэрыяшколы (1993—2003)[8].

Інфармацыю аб Тэрыяшколе рэгулярна публікуе Міністэрства экалёгіі і прыродных рэсурсаў Украіны (напрыклад, інфармацыя аб падрыхтоўцы і аб выніках 22 Тэрыяшколы ў Нацыянальным парку «Падольскія Тоўтры»[9][10]), сайты юнатаўскіх цэнтраў (напрыклад пра 19 Тэрыяшколу ў Чарнаморскім біясфэрным запаведніку [11]) і ўнівэрсытэтаў (напрыклад, аб 20 Тэрыяшколе ў Карпацкім Нацыянальным парку [12] ці аб 22 Тэрыяшколе на Падольлі [13]), тэлеканалы (напр., Нацыянальная ТРК Украіны[14]).

Remove ads

Удзел беларускіх калегаў

Thumb
Удзельнікі Тэрыяшколы 14 ў лягеры Экаполіс у Чарнобыльскай зоне (27.09.2007)

У розныя гады ў працы Школы ўдзельнічалі прадстаўнікі БДУ, НАН Беларусі (Менск), ГДУ (Гомель), Бярэзінскага запаведніку, Прыпяцкага нацыянальнага парку, а таксама, некаторых грамадзкіх арганізацыяў.

Сярод іншых важных тэмаў, зь якімі неаднаразова выступалі беларускія калегі, — укараненьне генэтычных мэтадаў дасьледваньня відаў у практыку штодзённай працы навуковых цэнтраў у галіне аналізу біятычнай разнастайнасьці. Такія лекцыі і круглыя сталы праводзіліся, у прыватнасьці, на юбілейнай 20-й (Карпаты), 22-й (Падольле) і 24-й (Адэса) Тэрыяшколах [15][16][17].

Важнай і вельмі характэрнай асаблівасьцю практычна ўсіх беларускіх калегаў, якія ўдзельнічаюць у Тэрыяшколах, зьяўляецца іх актыўны ўдзел у дасьледваньнях кажаноў, прадстаўленьне тэматычных дакладаў, удзел у круглых сталах у рамках акцыяў "Ноч кажаноў", майстар-клясах дыягностыкі відаў і дэманстрацыйных адловах кажаноў, а таксама прадстаўленьне навуковых публікацыяў.

Маецца каля 15 публікацыяў беларускіх калегаў у матэрыялах Тэрыялягічных школ (глядзіце Працы Тэрыялягічнай школы).

Remove ads

Акцыя «Ноч кажаноў» у Беларусі

З 2012 г. штогод увосень менскія тэрыёлягі ў супрацоўніцтве з ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» праводзяць так званую «Ноч кажаноў у Менску», якая зьяўляецца часткай міжнароднай акцыі «International Bat Night». Гэтай падзеі традыцыйна прысьвечана шмат рэпартажаў у мас-мэдыя[18][19][20]. «Ноч кажаноў» праходзіць пад патранажам Эўрапейскага пагадненьня аб захаваньні эўрапейскіх папуляцыяў кажаноў[21].

Remove ads

Глядзіце таксама

Thumb
Сысуны, або млекакормячыя — аб’екты дасьледаваньня тэрыёлягаў

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads