Т-72

савецкі асноўны баявы танк From Wikipedia, the free encyclopedia

Т-72
Remove ads

Т-72 «Урал» — асноўны баявы танк вытворчасьці СССР. Самы масавы асноўны баявы танк другога пакаленьня[5]. Прыняты на ўзбраеньне ва Ўзброеных сілах СССР з 1973 году. Т-72 распрацаваны і вырабляўся Уралвагонзаводам у Ніжнім Тагіле. Галоўны канструктар машыны — В. Н. Венедыктаў. «Урал» знаходзіцца на ўзбраеньні краінаў СНД, экспартаваўся ў краіны Варшаўскай дамовы, Фінляндыю, Індыю, Іран, Ірак, Сырыю. Мадыфікацыі Т-72 выпускаліся па ліцэнзіі ў Югаславіі (M84), Польшчы (PT-91), Чэхаславаччыны і Індыі якія, у сваю чаргу, таксама іх экспартавалі.

Хуткія факты Тып танка:, Краіна-вытворца: ...
Remove ads

Гісторыя стварэньня й вытворчасьці

Thumb
У Т-72 месцы ​​кіроўцы (1), камандзіра (2) і наводчыка (3) знаходзяцца ў непасрэднай блізкасьці ад барабана баеўкладкі снарадаў (4), якія зьмяшчаюць кідальны зарад (аранжавы) і кулі (жоўты).

Распрацоўка Т-72 пачалася ў 1967 годзе. Падчас далейшае працы, у 1968—1969 гадах, былі праведзены параўнальныя выпрабаваньні танкаў Т-64А з рухавіком У-45 і эжэкцыённаю сыстэмаю астуджэньня (распрацоўка канструктарскага бюро ў Харкаве) і ўзораў з рухавіком У-45, аўтаматам зараджаньня гарматы на 22 стрэлы й вэнтылятарнаю сыстэмаю астуджэньня (распрацоўка канструктарскага бюро ў Ніжнім Тагіле). Апошнія паказалі больш высокія вынікі. У лістападзе 1969 году на гэтыя машыны сталі ўсталёўваць рухавікі У-46 магутнасьцю 573 квт (780 л.с.) і хадавую частку новае канструкцыі. Вырабленаму з паказанымі зменамі ўзору быў прысвоены індэкс «аб’ект 172М». 7 жніўня 1973 г. сумеснай пастановаю ЦК КПСС і Рады Міністраў СССР № 554—172 на ўзбраеньне Войска быў прыняты танк Т-72. Вырабляўся ў СССР у пэрыяд з 1974 па 1992 гады. Усяго выпушчана каля 30 000 танкаў.

Remove ads

Апэратары

Сучасныя

  • Сьцяг Расеі Расея:
    • Сухапутныя войскі Расеі — 650 Т-72Б і Т-72БА, 1350 Т-72Б3, у тым ліку ўзору 2016 году, 7000 Т-72, Т-72А, Т-72Б на захоўванні, паводле стану на 2020 год[6]
    • Берагавыя войскі ВМФ Расеі — 50 Т-72Б і 150 Т-72Б3[7]
  • Сьцяг Абхазіі Абхазія — каля 40 Т-72, паводле стану на 2008 год[8]
  • Сьцяг Азэрбайджану Азэрбайджан— 244 Т-72, паводле стану на 2016 год[9]. З іх 48 Т-72АГ.[10]
  • Сьцяг Альжыру Альжыр — 325 Т-72, паводле стану на 2016 год[11]. З іх 88 Т-72АГ.
  • Сьцяг Анголы Ангола — 50 Т-72, паводле стану на 2010 год
  • Сьцяг Армэніі Армэнія — 101 Т-72, паводле стану на 2017 год[12]
  • Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь — 1446 Т-72, паводле стану на 2012 год
  • Сьцяг Баўгарыі Баўгарыя — 80 Т-72, паводле стану на 2016 год[13]
  • Сьцяг Вугоршчыны Вугоршчына — 30 Т-72, паводле стану на 2010 год
  • Сьцяг Вэнэсуэлы Вэнэсуэла — 92 адзінкі Т-72М1М замоўлены ў 2009 годзе. Пастаўкі павінны былі завяршыцца ў 2011 годзе
  • Сьцяг Віетнаму Віетнам — пастаўка партыі з 150 Т-72М1 вядзецца Польшчай з 2005 году
  • Сьцяг Грузіі Грузія — 100 Т-72, паводле стану на 2016 год[14]
  • Сьцяг Індыі Індыя — 2418 Т-72М1, паводле стану на 2020 год[15]
  • Сьцяг Іраку Ірак — 168 Т-72, паводле стану на 2016 год[16]
  • Сьцяг Ірану Іран — 480 Т-72, паводле стану на 2010 год
  • Сьцяг Емэна Емэн— 60 Т-72, паводле стану на 2010 год. Зь іх 32 Т-72АГ.
  • Сьцяг Казахстану Казахстан — 980 Т-72, паводле стану на 2010 год
  • Сьцяг Кеніі Кенія — 110 Т-72АГ, паводле стану на 2010 год
  • Сьцяг Кыргыстану Кыргыстан — 200 Т-72БА, паводле стану на 2016 год[17]
  • Сьцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Конга — 100 адзінак Т-72М1 пастаўлены з Украіны у 2010 годзе
  • Сьцяг Лібану Лібан — 31 адзінка Т-72М1 замоўлена ў 2010 годзе, пастаўкі мелі быць скончаны ў 2011 годзе
  • Сьцяг Лібіі Лібія — 200 Т-72, яшчэ 115 на захоўванні, паводле стану на 2010 год
  • Сьцяг Паўночнай Македоніі Паўночная Македонія — 31 Т-72АГ, паводле стану на 2010 год
  • Сьцяг Марока Марока — 40 Т-72, паводле стану на 2010 год
  • Сьцяг М'янмы М’янма — 50 Т-72, паводле стану на 2010 год. Зь іх 14 Т-72АГ.
  • Сьцяг Нікарагуа Нікарагуа — 50 мадэрнізаваных Т-72Б1[18].
  • Сьцяг Польшчы Польшча — 586 Т-72, паводле стану на 2010 год
  • Сьцяг Сэрбіі Сэрбія — 13 Т-72, паводле стану на 2010 год
  • Сьцяг Сырыі Сырыя — каля 1500—1700 Т-72 і Т-72М, паводле стану на 2010 год
  • Сьцяг Славаччыны Славаччына — 30 Т-72М, паводле стану на 2016 год[19]
  • Сьцяг Судану Судан — 70 адзінак Т-72М1 паводле стану на 2016 год[20].
  • Сьцяг Сьера-Леонэ Сьера-Леонэ — 2 адзінкі Т-72 пастаўлены з Украіны праз Польшчу у 1995 годзе
  • Сьцяг Таджыкістану Таджыкістан — 30 Т-72, паводле стану на 2010 год
  • Сьцяг Туркмэністану Туркмэністан — 650 Т-72, паводле стану на 2016 год[21]
  • Сьцяг Уганды Уганда — 10 Т-72, паводле стану на 2010 год
  • Сьцяг Узбэкістана Узбэкістан — 70 Т-72, паводле стану на 2010 год
  • Сьцяг Украіны Украіна — 100 Т-72АВ/Б1 і 530 Т-72, паводле стану на 2020 год[22]
  • Сьцяг Харватыі Харватыя — 3 Т-72М, паводле стану на 2010 год
  • Сьцяг Чэхіі Чэхія — 30 T-72CZ і 93 Т-72 на захаваньні, паводле стану на 2016 год[23]
  • Сьцяг Этыёпіі Этыёпія — 211 Т-72Е1 паводле стану на 2016 год[24]
  • Паўднёвая Асэтыя — 75 Т-72, паводле стану на 2008 год[25]

Былыя

Remove ads

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads