Праваслаўная царква Ўкраіны
хрысьціянская царква Ўкраіны, заснаваная ў сьнежні 2018 году From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Правасла́ўная царква́ Ўкраі́ны (па-ўкраінску: Православна церква України) — хрысьціянская царква Ўкраіны, заснаваная ў сьнежні 2018 году.
Remove ads
Кіеўская мітраполія
У 988 г. у выніку хрысьціянізацыі Кіеўскай Русі Ўладзімерам Сьвятаславічам была ўтворана першая ўкраінская хрысьціянская царква з цэнтрам у горадзе Кіеве пад назвай Кіеўская мітраполія Ўсяленскага патрыярхату Канстанцінопаля.[1] Пасьля Берасьцейскай уніі 1596 г. адбыўся раскол ва ўкраінскім хрысьціянстве, якое падзялілася на праваслаўных і ўніятаў.
У 1685 г. Маскоўскі патрыярхат пачаў далучэньне Кіеўскай мітраполіі Ўсяленскага патрыярхату, высьвяціўшы ў Масковіі кіеўскага мітрапаліта Гедэона. У 1686 г. праз сімонію Ўсяленскі Патрыярх Дыянісій ІV (пазьней быў падвергнуты анатэме) выдаў Сынадальны ліст, у якім даваў права высьвячаць Кіеўскага мітрапаліта Маскоўскаму Патрыярху ў парадку аскезы, абранай саборам духавенства й вернікамі яго дыяцэзыі. У абавязковым парадку мітрапаліт Кіеўскі павінен згадваць Усяленскага Патрыярха Канстанцінопальскага як свайго Першаіерарха на любой службе, абвяшчаючы й пацьвярджаючы сваю кананічную залежнасьць ад Царквы-Маці, але ні адна з гэтых умоў не была выканана. Кіеўская мітраполія фактычна стала адной са звычайных епархій Маскоўскага патрыярхату, калі Пётар Вялікі ў 1722 г. абраў Варлаама (Ванятовіча) у сане архіепіскапа, а не мітрапаліта. Сьвяты Сынод Усяленскага Патрыярхату ў працэсе прадастаўленьня Аўтакефаліі Ўкраінскай Царкве на пасяджэньні 11 кастрычніка 2018 г. адмяніў Сынадальны ліст 1686 г. з-за сімоніі й грубага яе парушэньня.[2]
Remove ads
Стварэньне

11 кастрычніка 2018 году Сынод Сусьветнага патрыярхату Канстантынопалю (СПК; Турэччына) зацьвердзіў пастанову аб намеры надаць аўтакефалію Праваслаўнай царкве Ўкраіны[3]. У рамках пастановы скасавалі Сынадальны ліст 1686 году, паводле якога Кіеўская мітраполія перайшла пад кіраваньне Маскоўскага патрыярхату. Таксама аднавілі ў чыне кіеўскага патрыярха Філярэта і зьверхніка УАПЦ Макарыя[4]. 29 лістапада 2018 году Сынод СПК ухваліў праект Статуту ПЦУ[5]. 5 сьнежня 2018 году сусьветны патрыярх Варфаламей І падпісаў запрашэньне на Аб’яднаўчы сабор Праваслаўнай царквы Ўкраіны, які прызначылі на 15 сьнежня ў Сафійскім саборы Кіева. На сабор запрасілі ўладыкаў Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату (УПЦ КП), Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы і Ўкраінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату[6].
15 сьнежня 2018 году Аб’яднаўчы сабор украінскіх праваслаўных цэркваў зацьвердзіў Статут ПЦУ і адпаведна назву Праваслаўная царква Ўкраіны, а таксама абраў кіеўскім мітрапалітам 39-гадовага Епіфанія[7], які са сьнежня 2017 году быў пераяслаўскім мітрапалітам УПЦ КП. 5 студзеня 2019 году ў канстантынопальскім Саборы сьвятога Юрыя патрыярх Варфаламей падпісаў Томас аб аўтакефаліі ПЦУ. Томас папярэдне каліграфічна аформілі на пэргаміне ў Ксэнафонцьеўскім манастыры на Атоне. У нядзелю, 6 студзеня, на сьвята Богаяўленьня томас перадалі кіеўскаму мітрапаліту Епіфанію. Падчас набажэнства на Раство 7 студзеня падпісаны скрутак выставілі ў Сафійскім саборы Кіева[8]. Паводле зьвестак Міністэрства ўнутраных справаў Украіны, 7 студзеня Сафійскі сабор наведала прынамсі 150 000 вернікаў[9]. 9 студзеня томас вярнулі ў Стамбул, дзе яго падпісалі ўсе сябры Сыноду СПК, пасьля чаго перавезьлі назад ва Ўкраіну на пастаяннае захоўваньне[10].
30 студзеня 2019 году Міністэрства юстыцыі Ўкраіны паставіла на дзяржаўны ўлік рэлігійнае аб’яднаньне «Кіеўская мітраполія Ўкраінскай праваслаўнай царквы» па адрасе: Кіеў, вул. Трохсьвяціцельская, д. 6 (Міхайлаўскі Залатаверхі манастыр). 3 лютага 2019 году мітрапаліт Епіфаній узышоў на пасад зьверхніка ПЦУ падчас набажэнства ў Сафійскім саборы Кіева[11]. На 19 сакавіка 2019 году да Праваслаўнай царквы Ўкраіны далучылася звыш 500 прыходаў Маскоўскага патрыярхату ва Ўкраіне[12].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads