Угар
колішняе магдэбургскае мястэчка ў Браслаўскім павеце Віленскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Угар, Угор’е, Вугор — колішняе магдэбургскае мястэчка ў Браслаўскім павеце Віленскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Цяпер у межах вёскі Богіна.

Гісторыя

29 сакавіка 1792 году кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Угару Магдэбурскае права і герб: «у срэбным полі Сьвяты Юрай, які забівае дзідай цмока»[1]. У гэты час тут было 48 дымоў.
За часамі паўстаньня Т. Касьцюшкі 3 чэрвеня 1794 году каля Ўгару канфэдэраты напалі на абоз графа Мікалая Мануццы, які ахоўвалі расейскія войскі. Па здушэньні паўстаньня граф надумаў ліквідаваць прывілеі местачкоўцаў, якіх на той час налічвалася каля 350. Урэшце ён спаліў Угар, а жыхароў перасяліў на другі бок возера, каля маёнтку Богіна. Усе скаргі местачкоўцаў аказаліся марнымі ва ўмовах крызы дзяржавы і безуладзьдзя[2].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads