Узбалацкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Валожынскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
У́збалацкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Дубіна Баярская.
Remove ads
Гісторыя
12 кастрычніка 1940 году створаны ў складзе Валожынскага раёну Баранавіцкай вобласьці з цэнтрам у вёсцы Узбалаць. 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Маладэчанскага раёну. 6 студзеня 1965 году сельсавет перададзены адноўленаму Валожынскаму раёну.
30 кастрычніка 2009 году сельсавету перададзеныя населеныя пункты Батуры, Бурмакі, Гінтаўшчына, Зафільцы, Казельшчына, Кібуці, Маршалкі і Юзафова, якія ўваходзілі ў склад Валожынскага сельсавету[2].
28 траўня 2013 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — Батуры, Бурмакі, Ганчыцы, Гінтаўшчына, Дайнава Вялікая, Дворышча, Дубіна Баярская, Дубіна Вяршыцкая, Дубіна Юрздыцкая, Зафільцы, Казельшчына, Кібуці, Маршалкі, Рачанята, Узбалаць, Чабаі, Юзафова — перададзеныя ў склад Валожынскага сельсавету[3].
Remove ads
Населеныя пункты
- 1 студзеня 1947 году — 7
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads