Валожынскі сельсавет (Валожынскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Валожынскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вало́жынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — места Валожын (не ўваходзіць у склад савету).
Remove ads
Гісторыя
12 кастрычніка 1940 году створаны Мінцінскі і Стайкаўскі сельсаветы ў складзе Валожынскага раёну Баранавіцкай (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай) вобласьці. 16 ліпеня 1954 году Мінцінскі сельсавет скасаваны. 12 чэрвеня 1958 году Стайкаўскі сельсавет перайменаваны ў Мінцінскі ў складзе Валожынскага раёну Маладэчанскай (з 20 студзеня 1960 году — Менскай) вобласьці. 5 траўня 1962 году сельсавет перайменаваны ў Валожынскі ў складзе Валожынскага (з 25 сьнежня 1962 году — Маладэчанскага[1], з 6 студзеня 1965 году — Валожынскага[2]) раёну Менскай вобласьці[3], якому перададзеныя населеныя пункты скасаванага Брыльскага сельсавету.
16 ліпеня 1954 году сельсавету перададзеныя населеныя пункты скасаванага Белакорацкага сельсавету — вёскі Белакорац, Дарагунь, Мазурка, Пералясанка, Пытань, Расолішкі, Рум, Цаюны.
30 кастрычніка 2009 году сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — пасёлак Першамайскі, вёскі Бабровічы, Банькава, Баркі, Бурнейкі, Вядзернікі, Галубы, Даўбені, Капусьціна, Носавічы, Палікшчына, Паморшчына, Пешкуры, Пруднікі, Прыбарныя, Саланая, Яцкава-Замосныя, Яцкава-Канчане, Яцкава-Карчомныя, Яцкава-Млынавыя, Яцкава-Падрэзьзе, Яцкава-Пяскі, Яшкавічы — ліквідаванага Бабровіцкага сельсавету, а населеныя пункты Батуры, Бурмакі, Гінтаўшчына, Зафільцы, Казельшчына, Кібуці, Маршалкі і Юзафова перададзеныя ў склад Узбалацкага сельсавету[4].
28 траўня 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Батуры, Бурмакі, Ганчыцы, Гінтаўшчына, Дайнава Вялікая, Дворышча, Дубіна Баярская, Дубіна Вяршыцкая, Дубіна Юрздыцкая, Зафільцы, Казельшчына, Кібуці, Маршалкі, Рачанята, Узбалаць, Чабаі, Юзафова — ліквідаванага Узбалацкага сельсавету; вёскі Баркі Нізавыя, Бомбалы, Буні, Вялец, Жураўцы, Замасьцяны, Кражына, Крыніца, Навасёлкі, Нямоні, Петрашунцы, Пруднікі, Сакаўшчына, Стайкі, Чартавічы і хутары Бартэніха, Падкаліна зь ліквідаванага Сакаўшчынскага сельсавету, а таксама вёска Родзеўшчына з Дорскага сельсавету[5].
Remove ads
Насельніцтва
- 1 студзеня 2017 году — 3950 жыхароў[6]
Населеныя пункты
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads