Укля (возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Укля — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 18 км на паўднёвы ўсход ад Браслава каля вёскі Укля. Належыць да групы Абстэрнаўскіх азёраў.

Возера
Укля
КраінаБеларусь
Плошча9,83 км²
Плошча вадазбору69,3 км²
Максымальная глыбіня25 м
Сярэдняя глыбіня5,6 м
Найбольшая даўжыня5,8 км
Найбольшая шырыня2,8 км
Даўжыня берагавой лініі19,9 км
Вышыня над узроўнем мора137 м[1]
Аб’ём вады55,3 млн м³
Каардынаты55°35′1.43″ пн. ш. 27°18′50.97″ у. д.
Укля на мапе Беларусі
Thumb
Укля
Укля

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Вята. Плошча Уклі складае 9,83 км². Найбольшая глыбіня возера — 25 м, сярэдняя — 5,6 м. Даўжыня возера — 5,8 км, найбольшая шырыня — 2,8 км. Даўжыня берагавой лініі — 19,9 км. Аб’ём вады ў возеры складае 55,3 млн м³, плошча вадазбору возера — 69,3 км².

Схілы катлавіны возера на поўначы і поўдні маюць вышыню 10—12 м, на захадзе і ўсходзе схілы нізкія, забалочаныя. Берагі возера нізкія, пяшчаныя. На захадзе і ўсходзе берагі забалочаныя, на паўднёвым усходзе ў затоцы — высокія і знаходзяцца пад валунамі. Дно Уклі да глыбіні 3—3,5 м высланае пяском і апяшчаненым глеем, на большых блыбінях — сапрапэлем. Вадаём зарастае да глыбіні 2—2,5 м. З Уклі выцякае ручай у возера Абстэрна, упадаюць ручаіна з возера Інава, а таксама некалькі невялікіх ручаёў.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads