Абстэрна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Абстэрна
Remove ads

Абстэ́рна — возера на поўдні Мёрскага раёну Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 14 км на захад ад Мёраў каля вёскі Перабродзьдзе. Належыць да групы Абстэрнаўскіх азёр. Паўднёвую затоку Абстэрны мясцовыя жыхары нахываюць возерам Луша.

Возера
Абстэрна
Thumb
Панарама Абстэрны
Возера Абстэрна
КраінаБеларусь
Плошча9,89 км²
Плошча вадазбору114 км²
Максымальная глыбіня12 м
Найбольшая даўжыня5,5 км
Найбольшая шырыня2,6 км
Даўжыня берагавой лініі18,8 км
Вышыня над узроўнем мора137 м[1]
Аб’ём вады50 млн м³
Каардынаты55°36′38.32″ пн. ш. 27°22′34.37″ у. д.
Абстэрна на мапе Беларусі
Thumb
Абстэрна
Абстэрна
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Remove ads

Апісаньне

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Вяты. Плошча Абстэрны складае 9,89 км². Найбольшая глыбіня возера — 12 м. Даўжыня возера — 5,5 км, найбольшая шырыня — 2,6 км. Даўжыня берагавой лініі — 18,8 км. Аб’ём вады ў возеры складае 50 млн м³, плошча вадазбору возера — 114 км². З усходу да возера прымыкае гідралягічны заказьнік рэспубліканскага значэньня Балота Мох.

Remove ads

Рэльеф

Катлавіна возера выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны возера маюць вышыню 10—15 м, парослыя лесам, на ўсходзе схілы разараныя. Берагі Абстэрны пяшчаныя, амаль паўсюль забалочаныя. У паўднёва заходняй частцы берагі на невялікай працягласьці сплавінныя.

Дно возера мае складаную будову, да глыбіні 5—6 м — пяшчанае, на большых глыбінях высланае сапрапэлем, які займае каля 50% плошчы дна. Прыбярэжная зона мае найбольшую шырыню ва ўсходняй частцы вадаёма, дзе яна складае да 400 м.

Шырыня паласы расьліннасьці ўздоўж берагоў складае 100—150 м, сярод відаў пераважаюць чарот і трысьнёг. Але нягледзячы на гэта, прыбярэжная расьліннасьць у значнай ступені разрэжаная. Яе разьвіцьцю перашкаджаюць пяшчаная глеба і значнае ўзьдзеяньне ветру.

Remove ads

Вада

Thumb
Возера Абстэрна

Абстэрна належыць да ліку неглыбокіх азёраў зь вялікай плошчай. У выніку вада ў ім добра перамешваецца і насычаная кіслародам, дэфіцыт якога назіраецца толькі ў месцах найбольшай глыбіні. Але для зімовага пэрыяду дэфіцыт кіслароду назіраецца ўжо пачынаючы з глыбіняў у 10 м. Таксама вынікам інтэнсіўнага перамешваньня вады ветрам зьяўляецца слабое тэмпэратурнае і кіслароднае разьдзяленьне пластоў вады.

Возера адрозьніваецца чыстай вадой, велічыня празрыстасьці якой складае каля 3 м. Агульная мінэралізацыя вады звычайна не перавышае 220 мг/л.

Вадаём злучаны ручаём з возерам Укля, а таксама пратокамі з азёрамі Важа і Набіста.

Падвышэньне ўзроўню

У 1967 годзе ў мэтах паляпшэньня рэжыму вадаёмаў групы ўзровень вады ў возеры быў штучна падвышаны на 1 м. Гэта і выклікала забалочанасьць берагоў уздоўж амаль усёй берагавой лініі возера. Таксама вынікам падвышэньня ўзроўню вады стала тое, што павялічыліся плошча і глыбіня возера, а шырыня пратокі паміж азёрамі Абстэрна і Важа на паўднёвым усходзе павялічылася ў некалькі разоў. Больш глыбокай і шырокай зрабілася рака, якая злучае Абстэрна з возерам Укля на паўднёвым захадзе. Таксама як вынік падвышэньня глыбіні і павелічэньня велічыні пратокаў, павялічылася ступень водаабмену між азёрамі.

Флёра і фаўна

У складзе фітаплянктону возера выяўленыя 60 відаў. Найбошымі колькасьцямі прадстаўленыя зялёныя водарасьці, другія па распаўсюджанасьці пасьля іх — сіне-зялёныя, наступныя — дыятомавыя. Агульная біямаса складае 30,6 г/м³.

У зааплянктоне выяўленыя 26 відаў, агульная біямаса якіх складае 2,1 г/м³.

Паводле складу іхтыяфаўны Абстэрна адносіцца да ліку ляшчова-судакова-шчупаковага вадаёму. Возера адрозьніваецца высокай рыбапрадукцыйнасьцю. У возеры сустракаюцца чудзкія сігі, сьняткі, язі, ліны, ляшчы, залатыя карасі, налімы, судакі і іншыя віды. Возера неаднаразова зарыблялася вуграмі.

Remove ads

Рэкрэацыя і адпачынак

Абстэрна выкарыстоўваецца для адпачынку і рэкрэацыі, каля вёскі Перабродзьдзе разьмяшчаецца здраўніца «Расінка».

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 29
  • Озера Белоруссии. О. Ф. Якушко и др. — Мн.: Ураджай, 1988. — 216 с.

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads