Украіна на конкурсе песьні Эўрабачаньне-2004

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

На конкурсе песьні Эўрабачаньне-2004 Украіну прадставіла сьпявачка Руслана з кампазыцыяй «Wild Dances», зь якой у паўфінале конкурсу заняла 2 месца з 256 баламі, а ў фінале заняла першае месца з 280 баламі і выйграла конкурс песьні Эўрабачаньне-2004. Гэта была першая перамога Ўкраіны на гэтым конкурсе.

Хуткія факты Краіна, Нацыянальны адбор ...
Remove ads

Нацыянальны адбор

Ва Ўкраіне праводзіўся ўнутраны адбор. Была абрана песьня «Wild Dances», музыку да якой напісала сама Руслана, а словы напісала група паэтаў (Аляксандар Ксенафонтаў, Джэмі Махер, Фэйнэй, Шэрэна Дугані) пры ўдзеле Русланы. Выканаўца абяцаў узяць на сябе выдаткі (бо ў Русланы да таго часу быў свой рэклямны бізнэс)[1]. Кандыдатам ад Украіны на конкурсе песьні Эўрабачаньне-2004 была таксама Ані Лорак, але яна прадставіла сваю краіну толькі ў 2008 годзе[1].

Remove ads

Выканаўца

Раньняя творчасьць Русланы вытрымана ў рамантычным стылі. Прынцэса Вясны, як яе тады звалі, з далікатным голасам, сьпявала песьні пра каханьне, вясну, пачуцьці, радасьць, сьвет сноў, сьвяты. Баляда «Світанок» («Сьвітанак») прызнана найлепшай песьняй у 1998 годзе ва Ўкраіне. Руслана часта ўдзельнічала ў калядных музычных праектах.

У альбоме «Дзікія танцы» 2003 году на рамантычныя мэлодыі і тэксты моцна паўплывалі гуцульскія матывы. Яны навеяныя ўражаньнямі Русланы ад вандраваньня ў горы да гуцульскіх жыхароў і знаёмствам зь іх звычкамі. Уся прыгажосьць гэтага праекту адлюстравана ў кліпе на песьню «Ведаю я».

Remove ads

Галасаваньне

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads