Украінскі каталіцкі ўнівэрсытэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Украінскі каталіцкі ўнівэрсытэт (па-ўкраінску: Український Католицький Університет) — усходні каталіцкі ўнівэрсытэт у Львове (Украіна), першы каталіцкі, адкрыты на постсавецкай прасторы, і першы, адкрыты ўсходнімі каталіцкімі цэрквамі.
Remove ads
Мінуўшчына
6 кастрычніка 1929 року ў Львове заснаваная Грэка-каталіцкая багаслоўская акадэмія. Паколькі польскія ўлады не дазвалялі адкрыцьця сэкулярнага ўнівэрсытэту, акадэмія стала адзінай украінскай ВНУ на тэрыторыі другой Польскай рэспублікі і асяродкам украінскай культуры.
У верасьні 1939 пасьля прыходу Саветаў Акадэмія закрытая, студэнты арыштаваныя ці дэпартаваныя. 15 верасьня 1941, пасьля пачатку нямецкага наступу на СССР, царква Сьвятога Духа і бібліятэка акадэміі зьнішчаныя нямецкімі бамбаваньнямі. Навучаньне працягвалася пад акупацыяй, аднак зь вяртаньнем савецкай улады акадэмія закрытая, мноства выкладчыкаў і выпускнікоў трапілі ў лягеры. Функцыі акадэміі ў 1963 року пераняў Украінскі каталіцкі ўнівэрсытэт у Рыме.
Пасьля аднаўленьня незалежнасьці Ўкраіны зьявілася магчымасьць аднаўленьня акадэміі. Яна была адкрытая ў верасьні 1994 року. 29 чэрвеня 2002 на ейнай аснове ўтвораны Ўкраінскі каталіцкі ўнівэрсытэт.
Remove ads
Падразьдзяленьні
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads