Плян Барбароса
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Плян Барбароса — кодавы назоў пляну вайны Нямеччыны супраць СССР, які быў прыняты ў сьнежні 1940 году. Распрацоўка пляну «Барбароса» распачалася 21 ліпеня 1940 году. Плян, канчаткова распрацаваны пад кіраўніцтвам генэрала Ф. Паўлюса, быў зацьверджаны 18 сьнежня 1940 дырэктывай Вярхоўнага галоўнакамандуючага вэрмахта № 21.
Прадугледжваўся вокамгненны разгром асноўных сілаў Чырвонай Арміі на захад ад рэк Дняпро і Дзьвіна, у далейшым вызначалася захапіць Маскву, Ленінград і Данбас з наступным выхадам на лінію Архангельск — Волга — Астрахань.
Меркаваная працягласьць асноўных баявых дзеяньняў — 2—3 месяцы — так званая стратэгія «бліцкрыгу» (ням.: Blitzkrieg). Плян ваенных дзеяньняў прадугледжваў і ажыцьцяўленьне буйных эканамічных мерапрыемстваў (Плян Ольдэнбург) па эксплюатацыі захопленай савецкай тэрыторыі. Быў створаны эканамічны штаб, цалкам асобны ад генэральнага штаба.
Remove ads
Заўвагі
- Па некаторых сьведчаньнях СССР таксама рыхтаваўся да нападу на Нямеччыну.
- Фінляндыі ўступіла ў вайну пасьля бамбардыроўкі тэрыторыі Фінляндыі савецкай авіяцыяй 25 ліпеня 1941 року, што фактычна азначала аб аб'яве СССР вайны Фінляндыі.
- Атрады Беларускай Самаабароны на чале з Усеваладам Родзькам, Міхалам Вітушкай, Якубам Харэўскім ў хаўрусе з Палескай Сеччу Тараса Бульбы-Бараўца дзейнічалі на Палесьсі самастойна, незалежна ад нямецкага камандваньня.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads