Уладзімер Бельскі (дыплямат)

беларускі дыплямат, журналіст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзі́мер Пятро́віч Бе́льскі — беларускі дыплямат і журналіст.

Хуткія факты Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Чэскай Рэспубліцы, Прэзыдэнт ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся і вырас у вёсцы Юравічы Калінкавіцкага раёну (Гомельская вобласьць, Беларуская ССР). Служыў у савецкім войску. Скончыў падрыхтоўчае аддзяленьне БДУ. У 1981 годзе скончыў факультэт журналістыкі БДУ. У якасьці старасты курсу ладзіў па суботах дыскатэкі са сьвятламузыкай у студэнцкіх інтэрнатах на Кастрычніцкай вуліцы. Працаваў у газэце «Советская Белоруссия». У 1989 годзе быў выканаўцам абавязкаў рэдактара ў газэце «Знамя юности». У 1989—1996 гадах — галоўны рэдактар газэты «Чырвоная зьмена». У 1996—1997 гадах — старшыня Дзяржаўнага камітэту друку Беларусі[1].

21 сакавіка 1997 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Чэскай Рэспубліцы, а таксама Славацкай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве[2]. Адстаўлены з гэтых пасадаў быў 2 сьнежня 2002 году[3].

У 2000-я гады працаваў рэдактарам газэты «Семья». Пісаў вершы, у тым ліку прысьвяціў паэму народнаму артысту Беларусі Леаніду Іванову. Памёр у сярэдзіне жніўня 2012 году. Пахаваны на Паўночных могілках Менску[1].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads