Уладзімер Варава

беларускі пісьменьнік, журналіст From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімер Варава
Remove ads

Уладзімер Аляксеевіч Варава (26 ліпеня 1896 — 4 траўня 1929) — беларускі пісьменьнік і журналіст.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Імя пры нараджэньні ...

Нарадзіўся ў вёсцы Вялікія Жухавічы Карэліцкага раёну ў сялянскай сям’і. У 1920 годзе працаваў у Жухавіцкім валасным рэўкаме, пасьля — у Народным камісарыяце земляробства БССР. Адначасова вучыўся ў Менскім політэхнікуме. З 1921 году — на радзіме. Удзельнічаў у беларускім нацыянальным руху, друкаваўся ў заходнебеларускай пэрыёдыцы. Арыштоўваўся ўладамі Польшчы. У 1925 годзе рэдагаваў газэту Грамады «Жыцьцё беларуса». Неўзабаве нелегальна перайшоў у БССР. Працаваў намесьнікам рэдактара слуцкай акруговай газэты «Вясковы будаўнік». З 1926 году — у Менскім акруговым зямельным аддзеле. Уваходзіў у аб’яднаньне «Літаратурна-мастацкая камуна», удзельнічаў у выданьні яе часопіса «Росквіт» (1927—1928 гады). Пісаў апавяданьні, артыкулы, фэльетоны.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads