Уладзімер Гайдук
беларускі паэт From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзі́мер Гайду́к (7 верасьня 1941, в. Тарнаполь, Берасьцейская вобласьць, БССР, СССР цяпер Падляскае ваяводзтва Польшча — 24 лютага 2012, в. Тарнопаль) — беларускі паэт у Польшчы[1].
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся 7 верасьня 1941 году ў в. Тарнаполь, Берасьцейскай вобласьці, БССР (цяпер — Падляскае ваяводзтва Польшчы) ў сялянскай сям’і. У 1955 годзе скончыў пачатковую школу і два гады вучыўся ў беларускім ліцэі ў Бельску Падляскім. У сярэдзіне 1960-х спрабаваў прадоўжыць адукацыю ў беластоцкім завочным ліцэі, аднак цяжкія матэрыяльныя ўмовы вымусілі адмовіцца ад задумы. Займаўся сельскай гаспадаркай на сваім хутары[2]. Супрацоўнічаў з газэтай «Ніва».
Памёр 24 лютага 2012 году ў в. Тарнопаль.
Remove ads
Творчасьць
Першыя вершы напісаў яшчэ вучнем пачатковых клясаў. Дэбютаваў у 1956 годзе лістом-вершам «Пазнаёмімся» і вершамі «Захад сонца» і «Зіма ідзе» («Ніва»). У 1956—1958 гады творы друкуюцца ў «Ніве» сыстэматычна. Аўтар зборнікаў паэзіі, сябра Беларускага літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа».
Бібліяграфія
- Ракіта. — Беласток, 1971;
- Блакітны вырай. — Беласток, 1990;
- Пах аернага хлеба. — Беласток, 1998. — 40 с.
- Полымя роднае. Беласток, 2010
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads