Нараўка (гміна)

вясковая гміна ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia

Нараўка (гміна)
Remove ads

Гміна Нараўка (па-польску: Gmina Narewka) — сельская гміна ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...

Адміністрацыйны цэнтар — вёска Нараўка.

На паўднёвым ўсходзе гміна Нараўка мяжуе з гмінай Белавежа, на паўднёвым захадзе і захадзе — зь гмінай Гайнаўка Гайнаўскага павету, на поўначы — з гмінай Міхалова Беластоцкага павету, а на ўсходзе — з Сьвіслацкім раёнам Гарадзенскай вобласьці (Беларусь).

З 16 чэрвеня 2009 году беларуская мова мае ў гміне статус дапаможнай мовы.

Remove ads

Гісторыя

Абшар сёньняшняй гміны Нараўка засяляўся з раньняга сярэднявечча ўсходнімі славянамі ды балтамі. Войны спынілі асадніцтва ў гэтым раёне і месца паноўна зарасло лесам. У 15-16 ст. большую частку земляў паміж ракамі Нараўка і Нараў займала пушча з адміністрацыйным цэнтрам у Воўпе. На пачатку 16 ст. было створанае ялоўскае стараства з цэнтрам у Ялаўцы, што паспрыяла разьвіцьцю асадніцтва на поўдзень ад Нарві. Абшар сёньняшняй гміны Нараўка быў выдзеляны зь вялікакняжацкіх валоданьняў і праўдападобна пад канец 16 ст. пераданы князям Масальскім. Ставрылі яны тут добра нараўкоўскія з 4 цэнтрамі ў Старым Ляўкове, Гарадзіску, Семяноўцы ды Луцы (усе гэтыя вёскі ў пеўны час атрымоўвалі падвойныя назвы з дадаткам Нараўка). Напрацягу 18 ст. нараўкоўскі ключ сямя Масаьльскіх распрадавала іншым уладальнікам. У канцы 18 ст. закончыўся працэс засяленьня нараўкоўскага ключа. Адміністарцыйна землі прыналежалі галоўным чынам да Ваўкавыскага павету Наваградзкага ваяводзтва ВКЛ. Нараўкоўскія добра мяжавалі з Белавескай пушчай ды Падляскім ваяводзтвам. Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай абшар апынуўся ў складзе Пружанскага ды Ваўкавыскага паветаў Гарадзенскай губэрніі. Пасьля Першай сусьветнай вайны праз абшар сёньняшняй гміны Нараўка праходзіла мяжа паміж Бельскім (гміна Масева з цэнтрам у Нараўцы) ды Ваўкавыскім (гміна Тарнаполь з цэнтрам у Луцы) паветамі Беластоцкага ваяводзтва[2].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads