Уладзімер Галубовіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімер Галубовіч (20 чэрвеня 1908, места Кацярынадар — 7 красавіка 1962) — беларускі і польскі археоляг.
У 1932 скончыў Віленскі ўнівэрсытэт, працаваў у яго археалягічным музэі, а з 1944 навуковым супрацоўнікам Інстытуту гісторыі АН Беларусі. У 1946—1962 прафэсар Торунскага і Ўроцлаўскага ўнівэрсытэтаў, кіраўнік Уроцлаўскага аддзяленьня Інстытуту археалёгіі Польскай АН. У 1935—1939 сумесна з жонкай Г. Цэгак-Галубовіч праводзіў раскопкі ў Глыбоцкім, Мёрскім, Пастаўскім, Наваградзкім, Лідзкім і іншых раёнах, склаў археалягічныя мапы гэты тэрыторыяў. Дасьледаваў старажытныя Вільню, Менск, апрацоўваў матэрыялы раскопак Горадні, вывучаў ганчарную вытворчасьць у Заходняй Беларусі. Дасьледаваў помнікі ў Заходняй Польшчы і Нямеччыне. Займаўся этнаграфіяй і тапанімікай.
Remove ads
Літаратура
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads